Зачараваныя князёўны — у беларускай міфалогіі містычныя дзяўчаты або жанчыны, ахоўніцы кладаў або гарадоў, якія праваліліся пад зямлю ці апынуліся на дне возера.
Дзяўчына з вострава на возеры Езярышча Аднойчы ноччу да рыбака, якога звалі Вяхотка, прыйшлі трое незнаёмцаў і папрасілі перавезці іх на востраў пасярод возера Езярышча. На востраве стаяла старажытнае гарадзішча, а на ім расла вялікая рабіна. Незнаёмцы вырвалі рабіну з корнем. Пад ёю былі жалезныя дзверы. За дзвярыма аказаўся вялікі пакой, і ў ім сядзела на троне прыгожая дзяўчына, а ля ноч яе ляжаў вялікі сабака. У іншым зале аказалася шмат грошэй. Рыбак прывез дадому шмат золата і срэбра, але аднойчы выдаў свайму сыну тайну знаходжання скарбаў. Пасля гэтага ніхто ўжо не мог знайсці ні жалезныя дзверы, ні поўныя золата пакоі. Яны знікліЛюдміла Дучыц. Таццяна Клімковіч. Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск, 2011.
Паводле іншага варыянту падання, сабак было двое, што адсылае да беларускага міфа пра псоў Стаўры і Гаўры.
Белая Пані з горада Багоцк Паводле падання, раней на месцы вёскі Стары Пагост (Міёрскі раён) стаяў горад Багоцк. Аднойчы ён праваліўся пад зямлю. Толькі на Купалле, бывае, зямля расступаецца, і расчыняецца брама падземнага палаца. Там у вялікім зале сядзіць Белая Пані, а вакол яе шмат золата і срэбра. Яе вартуюць чатыры вялікія чорныя псы з бліскучымі вачыма. Ніхто не асмеліўся падыйсці да яе, баючыся сабак. А калі б наважыўся, то зняў бы заклён, і горад Багоцк выйшаў бы на паверхню, а Белая Пані і ўсе яго жыхары сталі б вольныя і ўбачылі б сонцаЛюдміла Дучыц. Таццяна Клімковіч. Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск, 2011.
Іншыя сюжэты На беразе ракі Нараў калісьці стаяў палац, і ў ім жыла каралева Кінгі. Яна любіла блукаць па садзе і слухаць птушак. Аднойчы палац праваліўся пад зямлю, але каралева працягвала з'яўляцца на паверхні ў выглядзе прывідаБяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы. Мінск, 1990.
У іншым паданні чалавек ідзе праз лес і бачыць дзяўчыну, якая сядзіць на куфры з золатам. Яе вартуюць два вялікія сабакі. Валасы дзяўчыны заблыталіся за дрэвы, яна не можа вызваліцца, але чалавек баіцца сабак і не можа ёй дапамагчы. Тады незнаёмка праклікае чалавека і знікае. А калі б не збаўся, то золата дасталося б яму.
Катэгорыя:Беларуская міфалогія