Адззяленне біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР было ўтворана ў 1947 годзе ў выніку рэарганізацыі Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навукПрезидиум Национальной академии наук Беларуси… С. 200.

Акадэмікі-сакратары Ціхан Мікалаевіч Годнеў — 1947—1948 Іван Сцяпанавіч ЛупіновічИстория аграрной науки Беларуси… С. 112 — в.а., 1948—1952 Аркадзь Іванавіч Лапо — 1953—1956

Склад па стане на 1955 год Інстытут біялогіі АН БССР Інстытут жывёлагадоўлі АН БССР Інстытут лесу АН БССР Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР Інстытут фізіялогіі АН БССР Інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі АН БССР Батанічны сад АН БССР

Гістарычная значнасць Дало пачатак Аддзяленню біялагічных навук АН БССР і Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР. Адыграла ролю ў аднаўленні і інстытуцыяналізацыі біялагічных, ветэрынарных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навук у Беларускай Акадэміі навук.

Рэарганізацыя 14 лютага 1956 паводле пастановы ЦК КПСС і СМ БССР № 253 з сістэмы АН БССР былі перададзены Міністэрству сельскай гаспадаркі Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, Інстытут жывёлагадоўлі, Інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, Інстытут лесуИстория аграрной науки Беларуси… С. 117. З рэшты інстытутаў было ўтворана Аддзяленне біялагічных навук АН БССР.

Літаратура Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1955 г. — Мн., 1956. Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1956 г. — Мн., 1957. Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыялальнай акадэміі навук Беларусі: (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; рэдсавет: А. А. Каваленя (старш.) і інш. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 321 с. История аграрной науки Беларуси (XIX — начало XXI в.). В 2 ч. Ч. 2 / В. Г. Гусаков [и др.]; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2017. — 508 с. Гусаков В. Г., Коваленя А. А. Президиум Национальной академии наук Беларуси: Историко-документальный очерк. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 246 с.

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Навука ў Беларусі Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1956 годзе