Раксана (, «ззяючая», , ), каля 342 — 309 года да н.э.) — бактрыйская княжна, жонка Аляксандра Македонскага.
Біяграфія Раксана нарадзілася ў Бактрыі (усходняя частка Персідскай імперыі, сучасныя тэрыторыі паўночнага Афганістана, паўднёвых частак Таджыкістана і Узбекістана) і была дачкой мясцовага вяльможы Аксіарта (Ваксувадарва), які падчас набліжэння Аляксандра Вялікага адправіў жонак і дзяцей у непрыступную крэпасць, якая называлася Скала Сагдыяны. Але пад націскам македанян крэпасць здалася ў 327 да н.э., і ўсе яе насельнікі, уключаючы жонак і дзяцей Аксіарта, апынуліся палоннымі Аляксандра. Грэчаскі пісьменнік Арыян так распавядае аб лёсе адной з паланянак: Адну з гэтых дачок звалі Раксана. Яна была дзяўчынай на выданне, і тыя, хто прымаў удзел у паходзе, паўтаралі, што яна была найпрыгажэйшай з жанчын, якіх яны бачылі ў Азіі, выключаючы адну толькі жонку Дарыя. Аляксандр закахаўся ў яе з першага позірку, але, хаця яна была паланянкай, адмовіўся з-за гарачага пачуцця да яе ўзяць яе сілай і аднёсся паблажліва да жаніцьбы з ёй.Арыян, «Анабазіс Аляксандра», 4.19
Абапіраючыся на гэтае сведчанне, гісторыкі ацэньваюць узрост Раксаны ў 14-16 гадоў. Курцый піша, што Аляксандр заўважыў Раксану на раскошным банкеце, куды яе прывеў бацька разам з 30 іншымі знатнымі дзяўчынамі дзеля забавы цара. Світа цара выражала затоенае незадавальненне: «…Цар Азіі і Еўропы ўзяў сабе ў жонкі дзяўчыну, прыведзеную дзеля забавы на банкет, з тым, каб ад яе нарадзіўся той, хто будзе кіраваць пераможцамі»Курцый, 8.4.
Акрамя палкага захаплення, шлюб з Раксанай быў палітычным крокам Аляксандра. Плутарх каментуе: І яго шлюб з Раксанай, прыгожай і квітнеючай дзяўчынай, у якую ён аднойчы закахаўся, убачыўшы яе ў карагодзе падчас банкета, як усім здалося, цалкам адпавядаў яго ідэі, бо шлюб гэты зблізіў Аляксандра з варварамі, і яны пранікліся даверам да яго за тое, што ён паказаў найвялікшую ўстрыманасць і не пажадаў незаконна авалодаць нават той адзінай жанчынай, якая пакарыла яго.
Раксана суправаджала Аляксандра ў яго паходзе ў Індыю і вяртанні ў Вавілон (326 — 324 гг. да н.э.). Згодна з пазнейшым сведчаннем, падчас індыйскага паходу памёр нованароджаны сын Раксаны і АляксандраMetz Epitome, 70. Манускрыпт X стагоддзя, утрымлівае сведчанні, невядомыя з іншых крыніц. Мяркуючы па стылі, узыходзіць да крыніц IV—V стагоддзяў. З гісторыкаў толькі Berve (1926 г.) прымае гісторыю аб смерці нованароджанага сына Аляксандра.. Пасля вяртання з паходу рамантычныя пачуцці Аляксандра да бактрыйскай княжны, магчыма, аслаблі, і ён ажаніўся са Стацірай, дачкой персідскага цара Дарыя, і яшчэ адной персіянкай царскага паходжання.
У 323 годзе да н.э. Аляксандр раптоўна памёр, пакінуўшы Раксану цяжарнай, а праз месяц яна нарадзіла сына, назваўшы яго Аляксандрам. Застаўшыся без адзінага абаронцы, юная бактрыйка і немаўля Аляксандр апынуліся ў цэнтры палітычных інтрыг распадаючайся імперыі. Бактрыйская прынцэса не мела лагоднага нораву: з адабрэння рэгента Пердыкі яна забіла Стаціру. Паводле слоў Плутарха, «да мяжы раўнівая і моцна ненавідзеўшая Стаціру, яна пры дапамозе падробленага ліста заманіла Стаціру і яе сястру да сябе, абедзвюх забіла, кінула трупы ў калодзеж і засыпала зямлёй».
Пасля гібелі Пердыкі Раксана з сынам жылі ў македонскім горадзе Амфіпалі пад апекай Антыпатра. Пасля яго смерці, магчыма, пасварыўшыся з Эўрыдыкай, жонкай намінальнага македонскага цара Філіпа Арыдэя, у 318 да н.э. яны перабраліся ў Эпір пад заступніцтва маці Аляксандра Вялікага Алімпіяды і разам з ёй увайшлі ў Македонію на чале войска. Македаняне захапляліся Аляксандрам Вялікім, і, убачыўшы яго маці, сына-спадкаемцу і жонку, яны уручылі ім (а дакладней — Алімпіядзе) уладу над Македоніяй, якой тая не здолела распарадзіцца. Праз год сын Антыпатра Касандр аблажыў Алімпіяду ў Підне, каля яе знаходзіліся і Раксана з сынам.
У 316 да н.э. Алімпіяда была пакарана смерцю дыядохам Касандрам, а Раксану з сынам зачынілі ў крэпасці Амфіпаля, пазбавіўшы царскіх прывілеяў.
Сын Раксаны падрастаў і мог неўзабаве прэтэндавць на трон, карыстаючыся славай бацькі і падтрымкай уплывовых ворагаў Касандра. Згодна з яго загадам, 14-гадовы хлопчык, ён жа намінальны македонскі цар Аляксандр IV, і яго маці Раксана былі патаемна забіты ў 309 да н.э.
У гонар Раксаны названы астэроід (317) Раксана, адкрыты ў 1891 годзе.
Крыніцы
Спасылкі Jona Lendering. Roxane Артыкул на Livius.org (англ.)
Катэгорыя:Аляксандр Македонскі Катэгорыя:Гісторыя Цэнтральнай Азіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Афганістане Катэгорыя:Нарадзіліся ў Таджыкістане Катэгорыя:Нарадзіліся ва Узбекістане