Віцебскія губернскія ведамасці — урадавая газета Віцебскай губерні, якая выдавалася з 1838 па снежань 1917. Выданне «» было ўведзена па ўсёй краіне царскім указам.
Газета складалася з афіцыйнай часткі - распараджэнняў і загадаў па Віцебскай губерні, і неафіцыйнай часткі, якая ўтрымлівала працы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі і статыстыцы Віцебскай губерні. У неафіцыйную частку газеты, як правіла, прадстаўляліся матэрыялы з Віцебскага статыстычнага камітэта. Выпуск Віцебскіх губернскіх ведамасцяў плённа адбіўся на распрацоўцы мясцовай гісторыі і на давядзенні інфармацыі да насельніцтва. Рэдакцыя выдавецтва губернскіх ведамасцяў знаходзілася ў будынку на Смаленскай (Леніна) вуліцы горада Віцебска.
Віцебскія губернскія ведамасці выдаваліся два разы на тыдзень, друкавалася ў Віцебскай губернскай друкарні.
Рэдактары Рэдактарамі Віцебскіх губернскіх ведамасцяў з'яўляліся:
У 1850-60 гады — Ф. І. Сярэбранікаў; У 1861—1879 гады — А. Смірагін, А. М. Семянтоўскі-Курыла, Д. А. Лебедзеў, А. Ф. Ключараў, І. П. Арлоў, М. І. Пранікаў; У 1880—1886 гады — кн. Н. Н. Мяшчэрскі; З 1887 года — В. С. Сафонаў. У 1905—1912 гады — М. В. Анцаў
Аўтары і супрацоўнікі Ксенафонт Гаворскі Аляксандр Пшчолка Іван Гарбачэўскі
Літаратура
Статья «Витебские губернские ведомости», Витебская энциклопедия.
Катэгорыя:Газеты Расійскай імперыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1838 годзе Катэгорыя:1838 год у Віцебску Катэгорыя:Зніклі ў 1917 годзе Катэгорыя:Рэгіянальныя ведамасці Расійскай імперыі Катэгорыя:Віцебская губерня