За́дняе возера — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Эса, за 6 км у напрамку на поўдзень ад горада Лепель.
Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 2, 6 км. Плошча вадазбору 32,6 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 15 м. Берагавая лінія звілістая. На поўначы ў Задняе упадае ручай з возера Доўгае, на поўдні выцякае ручай у раку Эса.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, лінь, ялец, судак, акунь і іншыя рыбы. Каля возера паляўніча-рыбалоўная база.
Літаратура
За́дняе во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 170. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1. За́дняе во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. Гатня ― Катынь. — С. 319. — 520 с. — 10 000 экз.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна