Дзяржаўны музей (Рэйксмюзеум, , МФА: ) — мастацкі музей у Амстэрдаме (Нідэрланды).
Гісторыя Музей заснаваны ў 1808 годзе братам Напалеона I, каралём Галандыі Луі Банапартам. Адкрыты для публічнага наведвання ў 1815 годзе. Новы будынак пабудаваны ў 1877—1885 гадах архітэктарам Пітэрам Кёйперсам.
Экспазіцыя
У музеі маецца мастацкая калекцыя (карціны, скульптуры і дэкаратыўнае мастацтва, мастацтва краін Азіі), гістарычная калекцыя (археалагічныя артэфакты, карціны, скульптуры, адзенне) і збор малюнкаў, гравюр і фатаграфій.
Аснову мастацкай калекцыі складаюць шматлікія працы галандскіх майстроў XV—XIX стагоддзяў, у прыватнасці, прадстаўлены вядомыя майстры XVII стагоддзя, у першую чаргу, Рэмбрант, Вермеер і Халс, а таксама дэ Хох, Стэн, Ройсдал, ван дэр Гельст, ван Скорел і іншыя.
Галоўнае месца ў экспазіцыі адведзена «Начному дазору» Рэмбранта (карціна належыць гораду Амстэрдаму, у музеі знаходзіцца на часовым захоўванні). У 1906 годзе будынак музея быў перабудаваны дзеля размяшчэння гэтай карціны.
Галерэя
Літаратура «Рейксмюсеум». БСЭ, 3-е издание. «Rijksmuseum». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).
Спасылкі
Наталия Шелешнева-Солодовникова. Государственный музей Амстердама
* Катэгорыя:Мастацкія музеі Нідэрландаў Катэгорыя:Музеі Амстэрдама Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Нідэрландаў