«Свабода, якая вядзе народ» () або «Свабода на барыкадах» — карціна французскага мастака Эжэна Дэлакруа. Па стане на 2014 год выстаўлена ў мастацкім музеі Луўр у горадзе Парыжhttp://cartelen.louvre.fr/cartelen/visite?srv=car_not_frame&idNotice=22746.

Дэлакруа стварыў карціну па матывах ліпеньскай рэвалюцыі 1830 годаНярэдка карціна памылкова асацыюецца з падзеямі Вялікай французскай рэвалюцыі., якая паклала канец рэжыму Рэстаўрацыі манархіі Бурбонаў. Пасля шматлікіх падрыхтоўчых эскізаў яму спатрэбілася ўсяго тры месяцы, каб напісаць карціну. У лісце брату 12 кастрычніка 1830 года Дэлакруа піша: «Калі я не ваяваў за Радзіму, то я хоць бы буду для яе пісаць».

Упершыню «Свабода, якая вядзе народ» была выстаўлена ў Парыжскім салоне ў маі 1831 года, дзе карціна была з захапленнем прынята і адразу набыта дзяржавай. З-за рэвалюцыйнага сюжэту палатно на працягу наступнай чвэрці стагоддзя не выстаўлялася на публіцы.

У цэнтры карціны намалявана жанчына, якая сімвалізуе свабоду. На галаве ў яе — фрыгійскі каўпак, у правай руцэ — трыкалор (сцяг рэспубліканскай Францыі), у левай — стрэльба. Аголеныя грудзі сімвалізуюць самаадданасць французаў таго часу, якія з «голымі грудзьмі» ішлі на ворага. Мастак намаляваў сябе ў выглядзе мужчыны ў цыліндры злева ад галоўнай гераіні.

У 1999 годзе «Свабода» здзейсніла пералёт на борце Эйрбас Бялуга з Парыжа на выстаўку ў Токіа праз Бахрэйн і Калькуту за 20 гадзін. Памеры палатна — 2,99 м у вышыню на 3,62 м у даўжыню — былі занадта вялікія для Боінга 747. Транспартаванне ажыццяўлялася ў вертыкальным становішчы ў ізатэрмічнай баракамеры, абароненай ад вібрацыі.

7 лютага 2013 года наведвальніца музея перад яго закрыццём змалявала ніжнюю частку палатна маркерам, пасля чаго была затрымана. 8 лютага экспазіцыю музея закрылі для наведвання. Пасля гэтага рэстаўратары прыступілі да аднаўлення карціны, на што запатрабавалася менш за дзве гадзіны.

Спасылкі

Сайт пра Эжэна Дэлакруа

Катэгорыя:Карціны Эжэна Дэлакруа Катэгорыя:Карціны 1830 года Катэгорыя:Карціны са збораў Луўра