Мірак Топаланек (; нар. 15 мая 1956, Усецін) — прэм’ер-міністр Чэхіі (жнівень 2006 — 24 сакавіка 2009). З 2002 да 2010 года — старшыня правацэнтрысцкай Грамадзянска-дэмакратычнай партыі (член ГДП з 1994), змяніў на гэтай пасадзе Вацлава Клауса.
У 1996—2004 гадах — сенатар ад Остравы, у 2002—2004 — намеснік старшыні Сената. У 2006 годзе быў абраны членам Палаты дэпутатаў і ва ўмовах, калі левыя і правыя партыі атрымалі ў палаце дэпутатаў па 100 месцаў, сфармаваў аднапартыйны ўрад сваёй партыі і незалежных міністраў, змяніўшы на пасадзе прэм’ер-міністра Іржы Параўбека. Яго кабінету не ўдалося атрымаць ухваленне ў Палаце, і Топаланек узначальваў часовы пераходны ўрад да студзеня 2007 года, калі ён змог атрымаць ухваленне для новага ўрада з удзелам Партыі зялёных і Хрысціянскага і Дэмакратычнага саюза — Чэшскай народнай партыі.
24 сакавіка 2009 года Ніжняя палата чэшскага парламента вынесла вотум недаверу ўраду прэм’ер-міністра Мірака ТопаланекаПарламент Чэхіі вынес вотум недаверу Прэм’еру. М. Топаланек заявіў, што пакіне сваю пасаду, выканаўшы рашэнне дэпутатаў. У адпаведнасці з чэшскай канстытуцыяй 26 сакавіка 2009 года Топаланек падаў прэзідэнту краіны Вацлаву Клаусу афіцыйнае прашэнне аб адстаўцыПрэм’ер-Міністр Чэхіі падаў у адстаўку.
Напачатку чэрвеня 2009 года Топаланек быў вымушаны абараняць сваю рэпутацыю ў сувязі з непрыстойнымі фатаграфіямі, апублікаванымі ў друку. Фатаграфіі голага мужчыны, падобнага на Топаланека, былі зроблены ў рэзідэнцыі італьянскага прэм’ер-міністра Сільвіа БерлусконіTopolanek admite que es el de las fotos de Berlusconi pero dice que es un 'montaje'.
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Чэхіі Катэгорыя:Члены Грамадзянскай дэмакратычнай партыі