«Ві́нніца» — шматмэтавы баявы карабель класы карвет, праекту 1124П («Альбатрос», анг. Grisha-II class паводле класіфікацыі НАТА) прызначаны для прыбярэжнага дзеяння Ваенна-Марскіх Сіл Украіны.
Гісторыя карабля Пагранічны вартавы карабель з завадскім нумарам 775 быў закладзены ў элінгу Зеленадольскага суднабудаўнічага завода (Татарстан) 23 снежня 1975 г. Залічаны ў спісы караблёў марскіх частак пагранічных войскаў КДБ СССР 17 чэрвеня 1976 года. Пасля спуску на ваду 12 верасня 1976 года па ўнутраных водных шляхах адбуксіраваны ў Азоўскае мора, а адтуль — на завод «Персей» (Севастопаль) для дабудоўкі, а таксама для наладачных і хадавых выпрабаванняў.
Крымскі крызіс (2014) Падчас Крымскага крызісу карвет быў захоплены расійскімі войскамі на месцы дыслакацыі ля пасёлка Новаазёрнае, што на возеры Данузлаў.
7 сакавіка карвет «Вінніца» разам з яшчэ з 6 ваеннымі караблямі апынуліся заблакаванымі на возеры Данузлаў. Гэта адбылося пасля таго як побач з затопленным расійскімі ваеннымі караблём «Ачакаў» было затоплена дапаможнае вадалазнае суднаhttp://charter97.org/be/news/2014/3/7/89710/ У Крыме заблакаваныя сем ваенных караблёў Украіны.
22 сакавіка 2014 года спецыяльнае падраздзяленне марской пяхоты РФ, паспяхова здзейсніла захват карветаhttp://charter97.org/be/news/2014/3/22/91530/ Российский спецназ захватил корвет «Винница».
19 красавіка 2014 года, згодна з дамоўленасцю паміж абароннымі ведамствамі Украіны і РФ, карвет Вінніца з шэрагам іншых караблёў, пад сцягам Украіны быў накіраваны ў порт г. Адэсыhttp://charter97.org/ru/news/2014/4/19/95310/ Украинские корабли вышли из разблокированной бухты Донузлав.
Спасылкі Фотагалерэя газеты «Флот Украіны» Фотаальбом карвета «Вінніца» — 17 фота
Катэгорыя:Карветы Украіны Катэгорыя:Малыя супрацьлодачныя караблі праекта 1124 Катэгорыя:Судны паводле алфавіта