Людзі Ікс () — каманда мутантаў-супергерояў у сусвеце Marvel. Створана аўтарам Стэнам Лі і мастаком Джэкам Кірбі, упершыню з'явілася на старонках комікса The X-Men #1 у верасні 1963 года. Асноўная ідэя «Людзей Ікс» заключаецца ў тым, што ў той час, як у свеце растуць анты-мутантавыя настроі, прафесар Ксаўе стварыў рай для мутантаў у сваім Уэстчэстэрскам асабняку, каб навучаць маладых мутантаў выкарыстоўваць свае сілы на карысць чалавецтва і даказаць, што мутанты могуць быць героямі. Ксаўе працаваў з Цыклопам (), Чалавекам-лёдам (), Архангелам (), Зверам () і Феніксам (). Ён назваў іх «Людзі Ікс» () з-за наяўнасці ў іх звыш-сіл, звязаных з прысутнасцю ў іх арганізме гена Ікс (), гена, які звычайныя людзі не маюць і які дае мутантам іх здольнасці. Аднак, першапачаткова «Ікс» () у «Людзях Ікс» () азначаў наяўнасць у мутантаў «звыш» () сілы, якой не маюць звычайныя людзі. Былі таксама спасылкі на тое, што мутацыі адбыліся ў выніку радыяцыйнага апраменьвання. Комікс часткова натхнёны рухам за грамадзянскія правы чарнаскурых у 1960-х гадах.
У першым выпуску комікса таксама з'явіўся і закляты вораг каманды, Магнэта (), які працягваў змагацца супраць «Людзей Ікс» цягам дзесяцігоддзяў на працягу ўсёй гісторыі комікса, як у адзіночку так і як частка Братэрства Мутантаў () (з'явілася ў чацвёртым выпуску комікса). Сусвет «Людзей Ікс» уключае таксама такіх вядомых герояў як Расамаха (), Шторм (), Калос (), Эма Фрост, Гамбіт (), Начны Змей (), Роўг (), Псайлак () і Прывідная Кошка (). Акрамя Братэрства Мутантаў, ворагамі «Людзей Ікс» былі такія злодзеі як Вартавыя (), Апакаліпсіс (), Злавесны (), Марадзёры (), Акаліты (), Клуб Пякельнага Полымя () і Чысцільшчыкі ().
Коміксы пра Людзей Ікс былі таксама адаптаваны ў мультсерыяле, відэагульнях і камерцыйна паспяховай серыі фільмаў.
Катэгорыя:Супергероі Marvel Comics Катэгорыя:Персанажы фільмаў Катэгорыя:Персанажы мультфільмаў Катэгорыя:Выдуманыя падарожнікі ў часе