Алег Керчу (нар. , ) — украінскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у чарнавіцкай «Букавіне».

Клубная кар’ера Выхаванец букавінскага футбола, прафесійную кар’еру пачаў у чарнавіцкай «Букавіне». За букавінскі клуб у 2001—2006 гадах згуляў 123 матчы (7 галоў). У 2006 годзе перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну», у складзе якой стаў пераможцам Другой лігі Украіны 2005/06.

У 2007 годзе перабраўся ў склад івана-франкоўскага «Прыкарпацця». Правёў 15 матчаў, разам з клубам атрымаў срэбраныя медалі Другой лігі 2006/07.

У 2008 годзе вярнуўся ў родную «Букавіну», дзе стаў адным з лідараў каманды, а з часам і капітанам. У складзе «Букавіны» стаў пераможцам Другой лігі 2009/10, а таксама рэкардсменам чарнавіцкай каманды па колькасці згуляных паядынкаў у чэмпіянаце і Кубку Украіны.

У студзені 2014 года па запрашэнні свайго земляка Руслана Гунчака накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан», і ў выніку ў лютым 2014 падпісаў кантракт з клубам. У «Нафтане» замацаваўся на пазіцыі асноўнага левага абаронцы, у канцы сезона часам стаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У студзені 2015 года пакінуў наваполацкі клубКерчу, Огар и Рефаи покинули «Нафтан».

У сакавіку 2015 вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком цярнопальскай «Нівы»Первая лига. Нива подписала восемь новых футболистов . Сезон 2015/16 таксама пачынаў у «Ніве», але ў жніўні 2015 года пакінуў клубНива лишилась опытного универсала. У пачатку 2016 года гуляў за «Букавіну», пасля чаго пераехаў у канадскі клуб «Юкрэйн Юнайтэд». У сакавіку 2017 года вярнуўся ў «Букавіну», аднак ужо ў маі зноў з’ехаў у Канаду, папоўніўшы склад клуба «Варкута».

У красавіку 2019 года чарговы раз стаў іграком «Букавіны». З лета 2019 года стаў выступаць на аматарскім узроўні. У 2020 года пачаў трэнерскую кар’еру, спачатку працаваў з юнацкімі камандамі «Букавіны», а летам 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды.

Дасягненні Пераможца Другой лігі Украіны (2): 2005/06, 2009/10

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Букавіна Чарнаўцы Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Прыкарпацце Івана-Франкоўск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Цярнопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Юкрэйн Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Варкута Таронта Катэгорыя:Ігракі ФК Пакуцце Каламыя Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Украіны