Крысці́на Кальдэро́н (Cristina Calderón, 24 мая 1928 — 16 лютага 2022) — спявачка і этнограф, апошні прадстаўнік індзейскага народа яганаў, яна ж — апошні носьбіт яганскай мовы.
Біяграфія
У 1946 годзе на яганскай мове размаўляла не менш за 60 чалавекЗгодна з дадзенымі экспедыцыі чылійскага ўрача і антраполага Алехандра Ліпшуца. Але да пачатку ХХІ стагоддзя ў Чылі, а магчыма і ва ўсім свеце засталося толькі два носьбіты яганскай мовы — Крысціна Кальдэрон і яе свякруха Эмелінла Акунья (1921—2005), якія не размаўлялі адна з адной. Пасля смерці Акуньі 12 кастрычніка 2005 года, «Абуэла» Кальдэрон лічылася адзіным носьбітам гэтай мовы. Разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай, Крысціна Кальдэрон выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashi shis («Хачу расказаць вам гісторыю»), у якой сабрала яганскія казкі, якія расказалі ёй прадстаўнікі старэйшых пакаленняў племені.
Кальдэрон жыла ў паселішчы Укіка, на ўскраіне Пуэрта-Уільямса, і зарабляла на жыццё продажам турыстам сувеніраў ручнога вырабу.
Спасылкі representante-del-pueblo-yagan-cumple-83-anos-en-puerto-willams.shtml Ultima representante del pueblo Yagan cumple 83 años en Puerto Willams Cristina Calderón, la última portadora de las palabras del fin del mundo Hai kur mamashu shis Ediciones Kultrún, Validivia, chile, 2005, 80 стар. — ISBN 956-7291-48-9
Катэгорыя:Постаці Чылі Катэгорыя:Апошнія носьбіты моў