Ко́пішча (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавета.

Гісторыя Да 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Насельніцтва 2009 год (перапіс) — 488 чалавек 1999 год (перапіс) — 212 чалавек

Размяшчэнне Вёска Копішча размешчана ля паўночна-ўсходняй мяжы Мінска, паміж сталічнай вуліцай ГінтаўтаКарта Минска 2008 і шасэ Даныя праграмы Google Maps. Вышыня цэнтра населенага пункта складае 230 м. Паблізу вёскі знаходзіцца база ДТСААФМарина Бабловская. Деревня Копище — под угрозой сноса // , 21 марта 2010 і сасновы лес.

Жылы фонд Па стане на 2010 год жылы фонд у Копішчы ўключаў 105 індывідуальных пабудоў, у т. л. дамоў катэджнага тыпуНедвижимость в Беларуси — Жители деревни Копище не согласны на снос собственных домов .

У рамках пашырэння Мінска быў зацверджаны праект дэталёвай планіроўкі, згодна з якім у раёне Копішча ўзводзіцца шматпавярховы мікрараён, а частка пабудоў вёскі (асабліва старых і прылеглых да новага кварталу, усяго 20 дамоў) зносіцца. Аднак пасля архітэктары вылучылі карэкціроўку праекта, дзе прапануецца ліквідаваць ўжо ўсю вёску і ваколіцу базу ДТСААФ. 12 чэрвеня 2008 прэзідэнт А. Р. Лукашэнкі выдаў даручэнне № 09/03, якое прадстаўляе Пріорбанку і фірме «Этэрыка» права на забудову тэрыторыі мікрараёна «Копішча» без правядзення аўкцыёну.

Жыхары Копішча занепакоеныя падзеямі, што адбываюцца, і ў калектыўным лісце звярнуліся да прэзідэнта Беларусі з просьбай абараніць іх правы.

Адукацыя Сярэдняя школа № 1

Спасылкі

Катэгорыя:Бараўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна