Старавысо́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Старое Высокае.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Старавысокаўскага сельсавета 11 населеных пунктаў. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска ЧапаеўкаРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2003 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,7 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 4,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1590 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе