Патрыс Эмеры Лумумба (, , Аналуа-) — кангалезскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы прэм'ер-міністр Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пасля абвяшчэння яе незалежнасці ў чэрвені 1960, нацыянальны герой Заіра, паэт і адзін з сімвалаў барацьбы народаў Афрыкі за незалежнасць. Заснавальнік (1958) і кіраўнік партыі Нацыянальны рух Конга.
Працаваў пісарам, паштовым служачым у бельгійскай кампаніі. З канца 1940-х гадоў удзельнік прафсаюзнага руху Бельгійскага Конга. Кіраваў выданнем газет «Uhuru» («Свабода»), «Independance» («Незалежнасць»). У 1958 годзе заснаваў партыю Народны Рух Конга. За сваю дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся бельгійскімі каланіяльнымі ўладамі. У 1958-59 гадах дэлегат канферэнцыі народаў Афрыкі ў г. Акра (Гана), у 1960 годзе ўдзельнік бельгійска-кангалезскай канферэнцыі ў Бруселі. З чэрвеня 1960 года прэм'ер-міністр Конга. 14 верасня 1960 года скінуты генералам С. С. Мабуту, арыштаваны і забіты.
Літаратура
Катэгорыя:Прэм'ер-міністры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Антыкаланіялісты