Я́мана (Tequenica, Yagán, Yaghan, Yámana) — ізаляваная індзейская мова, якая знікла, і на каторай размаўлялі яганы, што жылі ў гамлеце Укіка ў горадзе Пуэрта-Уільямс вострава Наварына правінцыі Патагонія ў Чылі, а таксама на крайнім поўдні вострава Вогненная Зямля ў Аргенціне.

У 1946 годзе на яганскай сове размаўляла не менш за 60 чалавекПаводле дадзеных экспедыцыі чылійскага ўрача і антраполага Алехандра Ліпшуца. Ямана мела да 5 дыялектаў. У 1990-я гады ў Аргенціне мова амаль знікла. Пасля смерці 84-гадовай носьбіткі Эмеліны Акунья (1921-12.10.2005) заставаўся адзін носьбіт — яе нявестка Крысціна КальдэронАпошнія гады гэтыя жанчыны не размаўлялі адна з адной, якая жыла ў сяленні Укіка (востраў Наварына) у Чылі. Кальдэрон (часта яе называюць проста Абуэла — бабуля) разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashu Shis («Хачу расказаць вам гісторыю»), у якой сабраныя яганскія казкі, якія расказалі ёй прадстаўнікі старэйшых пакаленняў племя. Пасля смерці ў 2022 годзе Крысціны Кальдэрон носьбітаў гэтай мовы не засталося.

Спасылкі Ямана на Ethnologue

Катэгорыя:Мовы Аргенціны Катэгорыя:Мовы Чылі Катэгорыя:Некласіфікаваныя мовы Катэгорыя:Індзейскія мовы Катэгорыя:Мёртвыя мовы