Ратуша горада Умеа () была пабудавана пасля пажару, калі ў 1888 годзе згарэла ўся частка горада, дзе стаяла ранейшая ратуша, пабудаваная ў 1600 годзе. Новы будынак быў узведзены ў стылі галандскага неарэнесансу і завершаны ў 1890 годзе. Архітэктарам быў Олаус Фрэдрык Ліндстром. Ратуша заняла прыкметнае месца ў новым плане горада, яна знаходзіцца недалёка ад берага ракі, з фасадам на поўдзень у бок рачнога порта ЮмеBebyggelseregistret (BBR) — Riksantikvarieämbetet. // www.bebyggelseregistret.raa.se, Swedish Natural Heritage Board. Riksantikvarieämbetet, Informationsavdelningen, Bebyggelseregistret..

Гісторыя

Першы будынак

У 17 стагоддзі ў Умеа было толькі некалькі грамадскіх будынкаў — царква, школа і ратушаEriksson, стр. 37. Ратуша стаяла на паўночным баку плошчы «Rodhyusturget» (Rådhustorget, «Ратушная плошча»)Eriksson, стр. 19 і выкарыстоўвалася судом, гарадской адміністрацыяй і іншымі дзяржаўнымі установамі. У той час, ратуша была аднапавярховым будынкам з трыма вокнамі з відам на плошчу.

Другі будынак

У Паўночную вайну горад быў некалькі разоў дашчэнту спалены рускімі войскамі, але пасля міру 1721 года на паўночным краі «Ратушнай плошчы» была пабудавана новая ратуша. Яна мела два паверхі і невялікую вежу з гадзіннікам. На першым паверсе размяшчаўся гарадскі (вінны) склеп (паб ці рэстаран, часта размешчаны ў ратушы ў Швецыі) і гарадская турма для даўжнікоў. На другім паверсе знаходзіліся танцавальная зала і меншая па памерах зборня (зала для збораў)Eriksson, стр. 38. Заходняе крыло складалася з двух пакояў, якія выкарыстоўваліся як класы для навучанняEriksson, стр. 55.

Трэці будынак

У 1814 годзе была пабудавана новая, большая ратуша, якая размяшчалася на поўнач ад плошчы «Rodhyusturget» з фасадам на поўдзень. Будынак быў спраектаваны Сэмюэлем Энандэрам (Samuel Enander), які быў архітэктарам суперінтэнданцкага Савета (Överintendentsämbetet). У адпаведнасці з Законам 1776 года будынкі адміністрацый муніцыпалітэтаў павінны былі будавацца з каменю, але для Умеа зрабілі выключэнне: будынак быў узведзены з дрэваEriksson, стр. 40.

На першым паверсе былі гарадскі вінны склеп, пакоі для таргоў і турма. На ўсходнім баку на другім паверсе была вялікая зала і зала з «напоямі і закускамі». У заходняй палавіне на верхнім паверсе знаходзіліся зала пасяджэнняў магістрата і пакой для гарадскіх старэйшын.

Вышыня пакояў на другім паверсе была большаю, чым на першым паверсе, і фасад будынка, выкананы ў стылі «ампір»Eriksson, стр. 42, быў к верху багацейшы.

Новы дызайн

У сярэдзіне 19-га стагоддзя ў Умеа адбываўся эканамічны рост. Ратуша была выкладзена белымі камянямі, а фасад атрымаў шэсць дарычных пілястраў. У 1880 годзе будынак стаў жылым, у ім таксама размяшчалася тэлеграфная станцыяEriksson, стр. 103.

Цяперашні будынак

Олаус Фрэдрык Ліндстром, які стварыў у 1889—1890 гг. праект царквы Умеа, быў наняты, каб спраектаваць новую ратушу. Ліндстром быў натхнёны галандскім рэнесансам, які дазваляў некаторую асіметрыюEriksson, стр. 171. Многія вежы зробленыя з вялікімі адрозненнямі ў вышыні і форме. Фасад строгі і пабудаваны з чырвонай цэглы. Партал, прасторы вакол акон і іншыя дэталі былі пабудаваныя з лёгкага пясчаніка. З меркаванняў эканоміі некаторыя элементы будынка былі зроблены з больш танных матэрыялаў, такіх як чыгун, і афарбаваныя алейнымі фарбамі пад колер будынкаEriksson, стр. 173.

Быў зроблены большы акцэнт на вобласць вакол ратушы. Таксама, каб прыдаць ратушы манументальнасці, пры гавані быў разбіты паркEriksson, стр. 143.

Другі ўваход

Калі чыгунка дасягнула Умеа ў 1890, было вырашана размясціць станцыю на поўнач ад ратушы, г.зн. з задняга боку ратушы. Аднак, палічылі, што нельга, каб ратуша была павернута да караля задам, калі ён прыедзе сюды на цягніку ўрачыста адкрываць чыгунку. Па гэтай прычыне, перад каралеўскім візітам Оскара II у 1896 годзе быў пабудаваны другі галоўны ўваход будынка, з відам на поўначUmeå CityGuide — Sevärdheter & Turistinformation i Umeå (Historia). // cityguide.se. CityGuide Sweden. Праверана 3 май 2014..

Ніша на заходнім франтоне ратушы

2 ліпеня 1892 г. Віктар Рыдберг (Viktor Rydberg) і Георг фон Розен (Georg von Rosen) напісалі рэкамендацыйнае пісьмо ў гарадскі савет у падтрымку скульптара з Умеа Оскара Берга (Oscar Berg). Берг меў жаданне стварыць статую рымскай багіні правасуддзя і справядлівасці. Статуя была ўключана ў праект афармлення заходняй нішы над уваходам у стары паліцэйскі ўчастак. З-за высокага кошту рэканструкцыі будынка пасля пажару 1888 года гарадскі савет вырашыў, што ён не можа дазволіць сабе статую. Планы Хелмера Ослюнда (Helmer Osslund) і Еліс Ослюнд (Elis Åslund) па стварэнні статуі за 500 шведскіх крон былі адхіленыя па той жа прычыне. Такім чынам, ніша на заходнім франтоне ратушы застаецца пустою і дагэтуль.

Шматфункцыянальны будынак

У ратушы знаходзіцца зала для пасяджэнняў гарадскога савета. Заходняя частка будынка першапачаткова планавалася для юрыдычнай і выканаўчай улады — паліцэйскіх участкаў і арыштанцкіх памяшканняў на першым паверсе і залы суда на другім. Пазней увесь заходні бок будынка выкарыстоўваўся раённым судом Умеа. На працягу некалькіх гадоў на першым паверсе размяшчаліся тэлеграфная станцыя і паштовае аддзяленне, а таксама ў падвале дома пакоі для таргоўEriksson, стр. 169—170.

Бюст-помнік Густава II Адольфа thumb|Бюст Густава II Адольфа на фоне ратушы. На паўдарозе паміж галоўнай вуліцы Старгатан (Storgatan) і падвойнай лесвіцы на паўднёвым баку гарадской ратушы (ад ракі) знаходзіцца мемарыяльны бюст заснавальніка Умеа — Густава II Адольфа. Бронзавы бюст размешчаны на гранітным пастаменце. Плінтус мае медаль з манаграмай «GARS» (Gustavus Adolphus Rex Sueciae). Вышыня бюста складае каля трох метраў. Створаны Ота Страндманам (Otto Strandman). Статуя была адкрыта на цырымоніі 20 жніўня 1924 года сумесна з 300-годдзем верстэрботэнскага палка

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Умеа Катэгорыя:Ратушы Швецыі