Бійск () — горад (з 1782 года) у Расіі, у складзе Бійскага раёна Алтайскага края. Насельніцтва 224,5 тыс. чал. (2006).

Геаграфія Размешчаны ў паўднёва-усходняй частцы Алтайскага края на рацэ Бія, недалёка ад яе зліцця з ракой Катунь, на паўднёва-заходнім схіле Бійска-Чумышскага ўзвышша. Большай часткай ляжыць на вузкай лугавой правай тэрасе Біі і схіле нагорнага лёсавага плато. Частка горада размешчана на левым нізінным беразе, прымыкаючы да хваёвых бароў.

Гісторыя Заснаваны ў 1709 годзе. Навукаград (з 2005 года).

Насельніцтва

Вядомыя асобы Юрый Панцеляймонавіч Зуеў — беларускі мастак. Мікалай Пятровіч Красільнікаў (1901—1944) — Герой Савецкага Саюза. Валерый Мікалаевіч Лектараў (нар. 1947) — беларускі палітык. Вячаслаў Генадзевіч Паўлавец (нар. 1959) — беларускі мастак-акварэліст, ілюстратар, кніжны дызайнер. Улада Чарняўская (нар. 1966) — беларуская бадмінтаністка і трэнер.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Алтайскага края Катэгорыя:Навукаграды