thumb|100px|Пагон радавога Савецкай Арміі.
Радавы́ — ніжэйшае, першае воінскае (спецыяльнае) званне ва Узброеных Сілах (сілавых структурах) Рэспублікі Беларусь і большасці іншых краін, па рангу вышэй толькі рэкрута або курсанта (акрамя афіцэрскіх курсаў), якое адносіцца да складу салдат, сяржантаў.
Воінскае званне радавы прысвойваецца:Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005г. грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прызванаму на тэрміновую ваенную службу — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці; грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прынятага для навучання ў ваенную навучальную ўстанову — пры залічэнні ў спісы курсантаў; грамадзяніну жаночага полу, які не знаходзіцца ў запасе і паступіў на ваенную службу па кантракце — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці.
Звычайна радавыя займаюць ніжэйшыя пасады: стралок, кіроўца, нумар гарматнага разліку, механік-кіроўца, сапёр, разведчык, радыст і г. д.
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Катэгорыя:Воінскія званні Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі