Жан дэ Лабруер (; , Парыж — , Версаль) — французскі пісьменнік, сатырык, член Французскай акадэміі (1693).
Атрымаў юрыдычную адукацыю. Блізкасць да арыстакратычных колаў дала Лабруеру багаты матэрыял для напісання кнігі «Характары або норавы нашага стагоддзя» (1688; перавыдадзена пры жыцці аўтара дзевяць разоў з вялікімі дапаўненнямі). Ён абраў у якасці ўзору сачыненне старажытнагрэчаскага мараліста Тэафраста «Характары», якое змясціў у пачатку сваёй кнігі. Аднак гэты пераклад служыць толькі шырмай для значна большага па аб'ёме дадатку — самастойнай сатырычнай характарыстыкі нораваў французскага грамадства.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Філосафы Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі