Томас Нойвірт (), нар. 6 лістапада 1988 года, Гмундэн) — аўстрыйскі поп-, больш вядомы пад псеўданімам Канчыта Вурст (). Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 2014«Еўрабачанне-2014» выйграла Канчыта Вурст.

Біяграфія Том Нойвірт нарадзіўся 6 лістапада 1988 года ў горадзе Гмундэн, дзяцінства правёў у Штырыі, на паўднёвым усходзе Аўстрыі. Скончыў Школу моды ў Грацы ў 2011 годзеКанчыта Вурст. Афіцыйны сайт.

У 2006 годзе Том Нойвірт браў удзел у трэцім сезоне аўстрыйскага кастынг-шоу для маладых поп-выканаўцаў Starmania. У гэты ж час ён зрабіў камін-аўт як гейhttp://www.homepagesearcher.com/starmania/tom.php Tom von Starmania — die 3. Staffel. Том заняў у гэтым конкурсе другое месца, саступіўшы першае Надзін Бейлер. У 2007 годзе ён заснаваў поп-рок бой-бэнд Jetzt anders!, які праіснаваў некалькі месяцаў.

У наш час жыве ў Вене.

Канчыта Вурст Том Нойвірт атрымаў шырокую папулярнасць у сцэнічнай выяве Канчыты Вурст. Ідэя пра барадатую жанчыну прыйшла яму ў галаву ў сувязі з тым, што ў падлеткавым узросце ён сутыкаўся з дыскрымінацыяй. Вобраз Канчыты Вурст стаў выказваннем у абарону талерантнасці. Том Нойвірт заявіў, што жадае, каб новае пакаленне лічыла, што быць самім сабой добра, каб для людзей было важна не тое як выглядае чалавек ці адкуль ён родам, але галоўнае — што гэта за чалавек, каб людзі навучыліся бачыць і цаніць тое, што схавана «за фасадам».

Публічны дэбют у выяве Канчыты Вурст адбыўся ў 2011 годзе, калі Том Нойвірт прыняў удзел у кастынг-шоу тэлекампаніі ORF Die große Chance. У 2012 годзе ён заняў другое месца ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне 2012».

10 верасня 2013 года было абвешчана, што Канчыта Вурст будзе прадстаўляць Аўстрыю на конкурсе песні «Еўрабачанне 2014», які пройдзе ў Капенгагене. Гэта рашэнне аўстрыйскай нацыянальнай тэлекампаніі ORF выклікала спрэчкі ў краіне. Праз чатыры дні пасля абвяшчэння рашэння ORF больш за 31000 чалавек прагаласавалі супраць гэтага на старонцы «Anti-Wurst» у Facebook. У кастрычніку Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала петыцыю, якая заклікала тэлеканал БТРК выразаць выступленні Вурст з вяшчання Еўрабачання. У петыцыі заяўлялася, што гэта выступленне можа ператварыць Еўрабачанне «ў рассаднік садаміі». У адказ прадстаўнік Еўрабачання прыстрашыў выключэннем Беларусі з конкурсу. Сама Канчыта Вурст заявіла, што была гатовая да негатыўнай рэакцыі на сваю перамогу, але адзначыла, што многія людзі, якія мелі прадузятасці супраць яе, пазней ад іх адмаўляліся. Яна сказала, што ведае, што барадатая жанчына дзівіць і абурае шэраг людзей, аднак тым самым гэта дае магчымасць абмеркаваць гэту праблему і задумацца пра прыроду ксенафобііРадыё «Свабода». Канчыта Вурст — аб пазітыўным. Пазней з падобнымі заявамі супраць артыста выступілі некаторыя расійскія кансерватыўныя арганізацыі. Журналісты адзначаюць, што гэта не першая «неадназначная жанчына» на Еўрабачанні: у 1998 годзе конкурс выйграла Дана Інтэрнэшнел, а ў 2007 годзе Верка Сярдзючка заняла другое месца, а травесці-артыст DQ — адзінаццатае, у 2002 годзе драг-квін трыа «Сёстры» прадстаўляла СлавеніюБеларусь байкатуе «Еўрабачанне-2014» з-за аўстрыйскага трансвестыта.

Ідэнтычнасць Паводле афіцыйнага сайта праводзіцца мяжа паміж артысткай Канчытай Вурст і прыватнай асобай Томам Нойвіртам і падкрэсліваецца, што гэта два самастойныя чалавекі з уласнымі лёсамі, але якія«працуюць у зладжанай камандзе» і «выступаюць разам за талерантнасць і супраць дыскрымінацыі» Паводле псеўдабіяграфіі, Канчыта Вурст нарадзілася ў горах Калумбіі, недалёка ад Багаты, і правяла сваё дзяцінства ў Германіі. У інтэрв'ю 2011 года Канчыта Вурст заявіла, што была названа ў гонар сваёй бабулі, а таксама назвала імя свайго бацькі — Альфрэд Кнак фон ВурстNews.at. Im Bett mit Conchita Wurst. Па-нямецку «die Wurst» значыць «каўбаса», у сувязі з чым вобраз Тома часам завуць «барадатая каўбаска». У тым жа годзе Канчыта Вурст сумесна з танцоўшчыкам бурлеска Жакам Патрыякам далі таму ж выданню інтэрв'ю, у якім яны абвясцілі, што жанатыя ўжо чатыры гадыNews.at. Frau Wurst zeigt ihre Liebe.

У прэсе Тома Нойвірта часта завуць трансгендарамGayRussia.Eu. Беларусь можа адмяніць трансляцыю «Еўрабачання-2014» з-за «барадатай аўстрыйскай жанчыны» , трансвестытамEuroVision Journal. Барадатая жанчына Канчыта Вурст прадставіць Аўстрыю на «Еўрабачанні-2014» і драг-квінTVMovie.De. Österreicher(in) Conchita Wurst will ESC gewinnen! . У інтэрв'ю 15 верасня 2013 года ён заявіў: «Я патрабую павагі і патрабую, каб, калі я выступаю ў вобразе фраў Вурст, да мяне так і звярталіся»Wurst: «In meiner Brust schlagen zwei Herzen».

Сінглы 2011 — Unbreakable 2012 — That’s What I Am 2014 — Rise Like a Phoenix

Гл. таксама Драг-квін

Спасылкі Радыё «Свабода». Канчыта Вурст — пра пазітыўны

Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2014 Катэгорыя:Постаці ЛГБТ