Павел Францішак Сапега (да 23 красавіка 1657 — , Кодзень) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Сакратар вялікі літоўскі (1704—1713Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 239.), біскуп жамойцкі (1715).
Біяграфія З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Казіміра Уладзіслава і Мікалая Леана.
Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Львове і Варшаве. Працягваў адукацыю ў Заходняй Еўропе, наведаў Італію, Францыю, Нідэрланды і Германію. У 1679 вярнуўся ў Літву.
Як палкоўнік у 1683 удзельнічаў у выправе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Славакію і Венгрыю на дапамогу Вене. У 1684 адмовіўся ад ваеннай кар'еры і ўступіў у духоўны стан. У 1686 высвечаны на святара. З 1686 быў пробашчам у Кодні. Працяглы час знаходзіўся пры двары караля і вялікага князя, атрымаў у 1690 тытул каноніка варшаўскага, ад якога адмовіўся ў 1699.
У прысягнуў 1702 Аўгусту Моцнаму, ад якога атрымаў у 1704 урад сакратара вялікага літоўскага. Пад націкам радзіны ўлетку 1707 часова перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага. Высвечаны на біскупа жамойцкага 21 студзеня 1715Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. V. — Patavii, 1952. S. 343..
Пахавалі біскупа ў касцёле Святой Ганны ў Кодні S. 201..
Спасылкі
Павел Францішак Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Сакратары вялікія духоўныя літоўскія