Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1654, Жамойць — , Кідулей, цяпер Шакейскі раён, Літва) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай. З шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштэйнаў герба ўласнага «Крышпін», сын Гераніма.

Навучаўся ў Кракаўскай акадэміі і Падуанскім універсітэце. У 1678 годзе высвечаны на святара. З 1681 года віленскі канонік, з 1685 года кусташ. У 1687—1695 гадах рэферэндар духоўны літоўкі. У 1694 годзе названы тытулярным біскупам салоненскім і прызначаны біскупам-суфраганам віленскім. У 1695 годзе прызначаны жамойцкім біскупам. У палітычным жыцці выступаў супраць партыі Сапегаў, але ў часе Паўночнай вайны 1700—1721 перайшоў на шведскі бок. Пахаваны ў Віленскай кафедры.

Літаратура

Ян Геранім Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1650-я гады Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Кусташы Віленскага кафедральнага капітула