Віктар Лук’янавіч Вуя́чыч (, г. Харкаў, УССР, СССР — , г. Мінск, Беларусь) — беларускі эстрадны (барытон). Народны артыст Беларусі (1976).

Біяграфія і дзейнасць Нарадзіўся ў 1934 годзе ў Харкаве. У 1942 годзе сям’я была эвакуіравана ў горад Рубцоўск на Алтаі, дзе і прайшлі яго маленства і юнацтва. Спяваў у хоры мясцовага Дома культуры. У 1953 г. прызваны на службу ў Ваенна-марскі флот. Праходзячы службу ў войску на Балтыцы, саліраваў у ансамблі Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. У 1957 годзе В. Вуячыч пераехаў у Мінск і працаваў салістам Беларускага дзяржаўнага народнага хору, у 1959-61 артыстам хору Белдзяржтэлерадыё. У 1962 годзе скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. ГлінкіМинское государственное музыкальное училище им. М. И. Глинки. Выдающиеся выпускники цикловой комиссии «Пение» . З 1963 года выступаў у ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі, з 1966 года — у Беларускай філармоніі.

У 1966 годзе, дзякуючы выкананню песні «Памяць сэрца» (песня-лаўрэат у намінацыі «лепшая савецкая песня»)Семён Лиокумович. «И память сердца говорит…» (о I Всесоюзном конкурсе эстрады и песне-лауреате «Память сердца» Ігара Лучанка і Міхала Ясеня, Віктар стаў пераможцам «Першага Усесаюзнага конкурсу на лепшую савецкую песню і на лепшае выкананне песні» ў МасквеDiscogs.com: Виктор Вуячич / Нинель Богуславская — Всесоюзный Конкурс Советской Песни (Москва, 1966) . У 1967 годзе атрымаў званне лаўрэата Міжнароднага конкурсу «» у Балгарыі, падзяліўшы 2-ю прэмію з бельгійкай ТоніяйЕвгений Жарковский. Орфей ждёт («» № 11.1967 г.). У 1968 годзе з песняй «Гэй, ухнем» (муз.  — сл. ) спявак выступіў на .

У 1971 годзе Віктар Вуячыч і кампазітар Ігар Лучанок удзельнічалі ў Міжнародным фестывалі ў Чылі, дзе ім пашчасціла сустрэцца з паэтам Пабла Неруда, спеваком , прэзідэнтам Сальвадорам Альендэ. Там ўпершыню была выкананая песня «Верасы» (на беларускай мове, на вершы Іосіфа Скурко).

У 1973 годзе на Міжнародным фестывалі сучаснай эстраднай песні ў Японіі Віктар атрымаў Вялікі спецыяльны прыз (выканаў песню «Спадчына» на музыку Ігара Лучанка і вершы Янкі Купалы).

Спявак гастраляваў па Савецкім Саюзе і выступаў у многіх краінах свету — на ўсіх кантынентах. Творчую дапамогу і падтрымку яму аказваў інструментальны ансамбль «Тоніка». Цікавы факт: музычным кіраўніком гэтага калектыву каля двух гадоў быў (да пераходу ў 1969 годзе ў ВІА «») малады музыка Юрый Антонаў, якога пасля службы ў арміі запрасіў да сябе В. Вуячыч«7 дней (№ 7 от 18.02.2010)».Юрий Антонов: «Я не любил ходить в музыкальную школу» .

Пасля 1991 Вуячыч выступаў практычна толькі ў Беларусі, супрацоўнічаючы з дзяржрадыё і Беларускай дзяржаўнай філармоніяй. На працягу некалькіх гадоў, да апошніх дзён, працаваў мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага аб’яднання «Белканцэрт», а таксама працягваў рэпеціраваць і выступаць«Вечерний Минск» (24.09.1999). А в памяти — его голос, его песни Элеонора Езерская. «Тот самый Вуячич» (15.04.2008) .

У 1992-96 мастацкі кіраўнік Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва. З 1996 — Дзяржаўнага аб’яднання «Белканцэрт».

Памёр Віктар Вуячыч пасля працяглай хваробы ў Мінску, 17 верасня 1999 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Творчасць

Творчую індывідуальнасць Вуячыча вызначаў мастацкі густ, своеасаблівае прачытанне песні, выкананне яе ў лепшых традыцыях савецкіх спевакоў, строгі, зацікаўлены падыход да рэпертуару.

Рэпертуар спевака быў багаты і разнастайны: эстрадныя і ваенна-патрыятычныя песні, оперныя арыі, старадаўнія рамансы. Доўгія гады ён супрацоўнічаў з многімі беларускімі кампазітарамі, беларуская эстрадная песня займала вялікае месца ў яго творчасці.

В. Вуячыч быў першым выканаўцам песень многіх беларускіх кампазітараў (І. Лучанка, Я. Глебава, Л. Захлеўнага і інш.).

Сям’я

Жонка — Святлана Сямёнаўна Вуячыч (у дзявоцтве Яскевіч). З самага заснавання працуе ў Дзяржаўным ансамблі танца Беларусі, Народная артыстка БеларусіНародная газета. Через годы, через расстоянья Сын — Андрэй (нар. у 1963 г.), скончыў універсітэт, валодае двума замежнымі мовамі Унукі — Аляксей (скончыў радыётэхнічны інстытут) і Мікіта

Узнагароды

12 ліпеня 1999 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 372 Вуячыч В. Л. быў узнагароджаны Медалём Францыска Скарыны.

Памяць Віктар Вуячыч стаяў ля вытокаў Магілёўскага фестывалю «Залаты шлягер». Пасля смерці спевака арганізатары «Залатога шлягера» заснавалі спецыяльны прыз яго імя, якім узнагароджваліся лепшыя канкурсантыМузыкальный конкурс «Золотой Шлягер» . У верасні 2004 года на доме № 7 па вуліцы Я. Купалы, у Мінску, дзе жыў Віктар Вуячыч, устаноўлена мемарыяльная дошка«Рэспубліка» № 184 от 30.09.2004 . 3 снежня 2008 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся вечар памяці Народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча з удзелам майстроў мастацтваўПамяти Народного артиста Беларуси Виктора Вуячича Министерство культуры Республики Беларусь: Основные мероприятия с 1 по 8 декабря 2008 года . У кастрычніку 2010 года ў станіцы Краснадарскага краю адкрыта мемарыяльная дошка памяці Віктара Вуячыча (работы беларускага скульптара Івана Міско)«Я приду негромкой песней… Через тысячу лет я приду…» Я Вас любил — Кубанские Новости 27.10.2000 .

Дыскаграфія (няпоўная)

Нумарныя студыйныя альбомы 1969: Вуячич Виктор (Д 00024621-2, , міньён)Вуячич Виктор (rexstar.ru) Огонёк (песня Отечественной войны, сл. М. Ісакоўскага) Два друга (муз. С. Германава, сл. ) Моя любимая (муз. М. Блантэра, сл. ) 1970: Поёт Виктор Вуячич (ГД 000189а9-900, , міньён)1970: Поёт Виктор Вуячич (Каталог советских виниловых пластинок) 1970: Поёт Виктор Вуячич (фирма «Мелодия») A1 Знаешь ли ты о любви? ( — Георгій Прусаў) A2 Девятый вал (Леанід Лучкін — М. Пілюцкі) B1 Утро зовёт ( — ) B2 Я приду (І. Лучанок — ) 1971: Поёт Виктор Вуячич (33Д — 030095-6, , LP)1971: Поет Виктор Вуячич ( — М. Матусоўскі) Лунная баллада ( — Леанід Лучкін) Птицы небо понимают (Леанід Вярбіцкі — ) Тревожные ночи (Аляксандр Двоскін — ) ( — Р. Гамзатаў, пер. ) Наши девочки (В. Салаўёў-Сядой — М. Таніч) Маленький принц (М. Тарывердыеў — М. Дабранраваў) Память ( — Леанід Лучкін) Ты, море и я (А. Бабаджанян — Р. Раждзественскі) А снег повалится (В. Салаўёў-Сядой — Я. Еўтушэнка) Идут белые снеги (Яўген Грышман — Я. Еўтушэнка) Знаешь ли ты о любви? ( — Георгій Прусаў) 1975: Виктор Вуячич. Старица («» М62-37421-22, EP)1975: Виктор Вуячич. Старица A1 Старица ( — ) A2 Волны ( — ) — з к/ф «» («Зачем я с вами в этот вечер?») B1 Сердце (І. Дунаеўскі — В. Лебедзеў-Кумач) B2 Воспоминание ( — ). Ансамбль «Мелодия» пад кір. 1975: Виктор Вуячич («» С60-06511-12, LP)1975: Виктор Вуячич (LP) A1 А Русь остаётся ( — ) A2 Пока я помню, я живу (А. Бабаджанян — Р. Раждзественскі) A3 Верасы (І. Лучанок — І. Скурко) A4 Сердце (І. Дунаеўскі — В. Лебедзеў-Кумач) — з к/ф «» A5 Вечерний эскиз (А. Пахмутава — М. Дабранраваў) A6 Старица (Г. Падэльскі — С. Астравой) B1 Желаю Вам ( — Р. Раждзественскі) B2 Несколько первых слов (Г. Падэльскі — М. Лапісава) B3 Волны (Г. Партноў — К. Рыжоў) — з к/ф «Старыя сцены» («Зачем я с вами в этот вечер?») B4 Воспоминание (Б. Рычкоў — І. Каханоўскі) B5 (руская народная песня, апрацоўка ). Ансамбль «Мелодия» пад кір. , эстрадны аркестр п/к Ю. Сіланцьеў 1985: Виктор Вуячич (EP, «Мелодия» С62 22507 001)«Мелодия»: 1985 Песня, в которой ты ( — Р. Раждзественскі) Белый аист (Э. Ханок — ) Кацярына (У. Буднік — А. Грачанінаў) — на беларускай мове Инструментальный ансамбль «Тоника», кір. Андрэй Гітгарц 1987: Виктор Вуячич. Я столько прошёл (Мелодия С60 26041 009, LP)1987: Виктор Вуячич. Я столько прошел Галасы зямлі (Л. Захлеўны — У. Някляеў) — на беларускай мове Вернулся май (І. Лучанок — М. Ясень) Синее небо (М. Ліцвін — Таццяна Кузаўлёва) Вальс-воспоминание (І. Лучанок — Аляксандр Лягчылаў) Жалейка (П. Аеданіцкі — І. Раманоўскі) Я столько прошёл (Э. Ханок — М. Матусоўскі) Сонечны прамень (У. Буднік — І. Скурко) — на беларускай мове Обида (Валерый Іваноў — ) Часы мои (Эдуард Зарыцкі — А. Куляшоў) Огонь любви (У. Буднік — В. Гін) Інструментальны ансамбль п/к Андрэя Гітгарца

Крыніцы

Літаратура Зубрыч І. Вуячыч // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

Спасылкі Неофициальный сайт Виктора Вуячича

Катэгорыя:Постаці Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь