Карлавы Вары Арэна () — шматфункцыянальная арэна ў Карлавых Варах. Адкрыццё арэны адбылося 19 чэрвеня 2009 года. Арэна з’яўляецца хатняй пляцоўкай для хакейнага клуба «Энергія».
У склад арэны ўваходзяць сама шматфункцыянальная арэна, якая ўмяшчае да 7 500 гледачоў, і трэніровачная частка, маюцца сем буфетаў і рэстаран на 200 чалавек. Дзякуючы сучаснаму тэхнічнаму аснашчэнню, тут могуць праводзіцца канцэрты, грамадскія мерапрыемствы, тэлешоў, ярмаркі, кангрэсы і іншыя мерапрыемствы. Побач з арэнай знаходзіцца басейн.
Важнейшыя спартыўныя падзеі: Чэмпіянат свету па баскетболе сярод жанчын — з 23 верасня па 3 кастрычніка 2010 года Чэмпіянат Еўропы па валейболу сярод мужчын — з 10 па 18 верасня 2011 года
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Стадыёны Чэхіі Катэгорыя:Карлавы Вары