thumb|Схема працэсу меандравання з утварэннем старыцы thumb|злева|Выгляд меандруючага русла на фотаздымку са спадарожніка. У рачной даліне бачныя серпападобныя старыцы thumb|злева|Старыца ў даліне Віслы thumb|злева|Зарослая старыца ў даліне ракі Буг Ста́рыца, старарэ́чча, старык — частка былога рэчышча ракі.
Старыца зазвычай мае серпа- або петлепадобную форму. Як правіла, старыцы ўтвараюцца пры выпростванні меандруючага рэчышча, калі ў разводдзе або паводку воды, што ідуць па абалоне, здольныя прамыць больш кароткі шлях. Таксама старыцы ўтвараюцца пры дасягненні меандруючай ракой поўнай ступені развіцця такім чынам, што суседнія лукавіны злучаюцца адна з адной. Часам старыцы бываюць выцягнутай формы. Такая форма старыц утвараецца пры іншых тыпах рэчышчавых працэсаў, напрыклад, пры абалоннай шматрукаўнасці.
Пасля выпроствання рака пачынае цячы па новай (пратоцы), а былое, больш доўгае рэчышча пераўтвараецца ў старыцу. Паступова ўваходы ў старыцу заносяцца пяском і ілам. Старыца пэўны час захоўваецца як возера, а пасля трансфармуецца ў луг ці балота, альбо высыхае.
Найбольш буйная і старая з існых старыц — Узбой, старое рэчышча Амудар'і, працягласцю больш за паўтысячы кіламетраў.
Літаратура
Попов И. В. Деформации речных русел и гидротехническое строительство. — Л.: Гидрометеоиздат, 1965. — 328 с.
Спасылкі Старица // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002
Катэгорыя:Гідраграфія Катэгорыя:Рэчышчазнаўства Катэгорыя:Флювіяльныя формы рэльефу