Мікала́й Сямё́навіч Пато́лічаў (10 (23) верасня 1908, в. Золіна, цяпер Дзяржынскі раён Ніжагародскай вобласці — , МаскваА. Данькоў КПБ Беларусі) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1950-я гады быў першым сакратаром Камуністычнай партыі Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся 23 верасня (па новым стылі) 1908 года ў сям’і будучага ўдзельніка Грамадзянскай вайны Патолічава Сямёна Міхайлавіча.
У 1921—1925 гадах працаваў сезонным працоўным, у 1926 годзе ўладкаваўся працоўным на завод імя Свярдлова ў Дзяржынску Ніжагародскай вобласці РСФСР. З 1926 да 1928 года вучыўся ў вучылішчы пры заводзе. З 1928 (калі ён уступіў у партыю) да 1932 гадоў на камсамольскай працы, стаў сакратаром заводскага камітэта камсамолу, а потым сакратаром Дзяржынскага райкама камсамолу.
У 1937 годзе скончыў Ваенную акадэмію хімічнай абароны ў Маскве і быў накіраваны на пасаду памочніка начальніка хімічнай службы 1 Маскоўскай пралетарскай дывізіі.
У 1938 годзе пераведзенв на партыйную работу, ён стаў адказным арганізатарам аддзелу ЦК УКП(б).
З 1939 да 1941 года быў першым сакратаром Яраслаўскага абкама і гаркама партыі, а з 1941 да 1946 года — першым сакратаром Чалябінскага абкама і гаркама партыі. У сакавіку — маі 1946 года Патолічаў займаў пасаду загадчыка аддзелу ЦК УКП(б). У 1946—1947 гадах — сакратар ЦК УКП(б), член Аргбюро ЦК УКП(б), начальнік Упраўлення па праверцы партыйных органаў ЦК УКП(б) і адначасова — намеснік кіраўніка Савету па справах калгасаў пры Савеце Міністраў СССР.
З мая да снежня 1947 года занімаў пасаду сакратара ЦК КП(б) Украіны. З 1947 да 1950 года быў паніжаны да першага сакратара Растоўскага абкама партыі. З ліпеня 1950 да 1956 годаВышэйшыя дзяржаўныя асобы Белай Русі (копія з web.archive.org) быў першым сакратаром Цэнтральнага камітэта КП(б) Беларусі. Прыняў удзел у аднаўленні эканомікі зруйнаванай пасля Другой Сусветнай вайны Беларусіhttp://berestovitsa.grodno-region.by/ru/region/new_3/ber/jyjal . Ад 12 чэрвеня 1953 да 25 чэрвеня 1953 года па прапанове Лаўрэнція берыі пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў Міхаіл Зімянін. З 1956 да 1958 займаў пасаду намесніка і першага намесніка міністра замежных спраў СССР. З 1958 да 1985 года быў Міністрам знешняга гандлю СССР.
Памёр 1 снежня 1989 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Узнагароды і ганаровыя званні Герой Сацыялістычнай Працы (1975, 1978) Дванаццаць Арданоў Леніна (у т. л., у 1939, 1944, 1945, 1975, 1978) Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1983) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга СССР (1943) Ганаровы грамадзянін Чалябінска (1978)
Катэгорыя:Першыя сакратары Яраслаўскага абкама КПСС Катэгорыя:Першыя сакратары Чалябінскага абкама КПСС Катэгорыя:Першыя сакратары Растоўскага абкама КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС Катэгорыя:Міністры знешняга гандлю СССР Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Узбекістана Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Аргбюро ЦК УКП(б) Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці