Жырафа Медычы — жырафа, падораная кіраўніку Фларэнцыі Ларэнца Медычы ў 1486 г. егіпецкім султанам Кайт-беем у знак усталявання дружалюбных адносін паміж Фларэнцыяй і Егіптам.
З'яўленне ў Фларэнцыі жырафы выклікала вялікі ажыятаж: гэта была першая жывая жырафа, якая з'явілася ў Італіі з часоў Старажытнага Рыма. Аднак у Фларэнцыі жырафа пражыла нядоўга, і ў наступныя тры стагоддзі жыраф у Еўропе не было.
Гісторыя У 46 г да н.э. у гонар перамог Юлія Цэзара ў Егіпце па яго вяртанні ў Рыме быў створаны звярынец, дзе галоўнае месца займала жырафа, якая ўпершыню з'явілася ў Еўропе. Рымляне звалі жывёлу «камелапардам» (), паколькі ў іх вачах жырафа аб'ядноўвала ў сабе рысы вярблюда і леапарда. Цэзар аддаў жырафу на разарванне львам, верагодна для таго, каб прадэманстраваць сваю ўладу. Ларэнца Медычы была вядомая гэта гісторыя з жырафай і, падобна Цэзару, ён жадаў таксама ўмацаваць сваю ўладу ў Фларэнцыі. Каб атрымаць дадатковыя палітычныя дывідэнды, Ларэнца заявіў, што падорыць жывёлу каралеве Францыі Ганне. Аднак жырафа Медычы неўзабаве памерла, скруціўшы сабе шыю ў выніку няшчаснага выпадку.
Гл. таксама Леў Афрыканскі, раб, у будучыні знакаміты географ, якога падарылі Льву X разам з жырафай.
Літаратура
M.Mosco. Natura viva in Casa Medici: Dipinti di animali dai depositi di Palazzo Pitti con esemplari del Museo zoologico «La Specola» : Firenze, Palazzo Pitti, 1986
Катэгорыя:Гісторыя Фларэнцыі Катэгорыя:Знакамітыя жырафы Катэгорыя:Будынкі і калекцыі роду Медычы Катэгорыя:Жывёлы, названыя ў гонар людзей