thumb|250px|Імператрыца Элеанора Элеанора Мадалена Ганзага-Неверская (; , — , ) — імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Біяграфія
Элеанора была дачкой мантуанскага герцага Карла II Ганзага і Марыі Ганзага. Сярод яе продкаў былі кіраўнікі Савоі, Іспаніі і Францыі.
30 красавіка 1651 года Элеанора ажанілася у Вене з імператарам Фердынандам III, стаўшы яго трэцяй жонкай. У іх было чацвёра дзяцей: Тэрэзія Марыя Жазефа (1652—1653). Элеанора Марыя Жазефа (1653—1697), жонка караля Польшчы Міхаіла Карыбута Вішнявецкага, затым Карла V, герцага Латарынгіі, Марыя Ганна Жазефа (1654—1689), жонка Іагана Вільгельма, курфюрста Пфальца. Фердынанд Іосіф (1657—1658).
Элеанора была культурнай жанчынай: яна пісала італьянскія паэмы, заснавала літаратурную акадэмію. Нягледзячы на сваю рэлігійнасць і строгую прыхільнасць да каталіцтва, не займалася дыскрымінацыяй пісьменнікаў-пратэстантаў. Перажыла свайго мужа на 29 гадоў. Пасля яго смерці ў 1657 годзе, працягвала адыгрываць актыўную ролю ў жыцці венскага двара, выступаючы як заступнік культуры і арганізуючы балеты і фестывалі.
Пры ёй адбылося пашырэнне палаца Хофбург. У 1668 годзе яна заснавала «Найшляхетны ордэн Зорнага крыжа».
Катэгорыя:Імператрыцы Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Ганзага Катэгорыя:Пахаваныя ў Імператарскім склепе