argc і argv — стандартныя аргументы галоўнай функцыі «main» ў мове праграмавання C++Herbert Schildt. C++: The Complete Reference, 3th Edition, p. 144; ISBN-10: 0078824761.
У некаторых аперацыйных сістэмах функцыя main можа мець дадатковыя аргументы.
Прыклад выкарыстання argc і argv
Даволі зручна заносіць інфармацыю ў праграму падчас яе выканання. Пры гэтым даныя ў праграму заносяцца праз аргументы каманднага радка. У функцыі «main» прадугледжаныя два адмыслова ўбудаваныя аргументы: «argc» і «argv». argc пазначае колькасць аргументаў, запісаных у камандным радку (argc — цэлалікавы тып даных «int»). Аргумент argv — гэта ўказальнік на масіў указальнікаў сімвальнага тыпу ў камандным радку (argv — указальнік на ўказальнік на сімвальны тып даных «char»). Напрыклад, наступная праграма выводзіць «Hello», а потым праз прабел вашае імя, калі вы ўвялі імя ў праграму:
# include <stdio.h> # include <stdlib.h>
int main (int argc, char *argv[]) { if (argc != 2) { printf("Вы забыліся ўвесці сваё імя.\n"); exit(1);
printf("Hello %s", argv); return 0; }
Тлумачэнне. Пасля кампіляцыі праграмы неабходна зайсці ў камандны радок (для Windows-кампілятараў), або тэрмінал (для Linux-кампілятараў), перайсці ў дырэкторыю, дзе знаходзіцца скампіляваная праграма і набраць яе назву (хай, напрыклад, праграма называецца «arg.exe»), а затым сваё імя, напрыклад:
arg Erka
Вывад будзе наступным:
Hello Erka
Калі ўвод такі:
arg
То праграма выведзе радок:
Вы забыліся ўвесці сваё імя
таму што першым аргументам лічыцца назва праграмы, а другім — імя. А па ўмове
if (argc != 2)
колькасць аргументаў не павінна раўняцца двумHerbert Schildt. C++: The Complete Reference, 3th Edition, p. 145; ISBN-10: 0078824761.
Літаратура
Катэгорыя:C++