Старшына́ — воінскае ці спецыяльнае званне сяржанцкага саставу ва Узброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваннях Рэспублікі Беларусь і некаторых іншых краін. Па рангу вышэй за старшага сяржанта. Таксама службовая асоба ў роце (батарэі), якая з’яўляецца прамым начальнікам для салдат і сяржантаў і падпарадкоўваецца камандзіру роты (батарэі).

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званне старшы сяржант, па заканчэнні ўсталяванага тэрміну выслугі ў гэтым воінскім званні, калі ён займае пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне старшына ці больш высокае. Ва Узброеных сілах СССР існавала з 1940 года.

Перад воінскім званнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, дадаецца слова «гвардыі».

Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам «рэзерву». Воінскае званне грамадзяніна, які лічыцца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» ці «ў адстаўцы».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Закон Рэспублікі Беларусь пра воінскі абавязак і воінскую службу

Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Воінскія званні Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР