Багноўка чорная, Багноўка, БагнаўкаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870. (Empetrum nigrum) — кветкавая расліна сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовазялёны кусцік вышынёю 10—20 см з доўгім паўзучым разгалінаваным сцяблом, сцелецца па зямлі, даўжыня да 1 м. Лісце дробнае, вузкаэліптычнае. Кветкі дробныя, адзінкавыя, зрэдку па 2—3 ў пазухах лісця, ружовыя або цёмна-чырвоныя. Плод — шарападобная шыза-чорная ягадападобная касцянка.

Арэал Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна ў паўночных раёнах. Расце на вярховых балотах і у забалочаных хваёвых і яловых лясах, утварае зараснікі.

Значэнне і выкарыстанне Плады ядомыя, кіславатыя, з пурпуровым сокам, маюць вітамін С, андрамеда-таксін, фарбавальныя і дубільныя рэчывы. Настой з травы ўжываецца ў народнай медыцыне.

Літаратура

Спасылкі

Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH Водяника чёрная — Empetrum nigrum // Экологический центр "Экосистема"™, А. С. Боголюбов

Катэгорыя:Верасовыя Катэгорыя:Кусцікі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе