Дзмітрый Альгердавіч (пасля 1320 — ) — князь бранскі, старадубскі, трубчэўскі з дынастыі Гедзімінавічаў. Родапачынальнік князёў Трубяцкіх.

Біяграфія Сын вялікага князя Альгерда і яго першай жонкі Марыі. У гістарыяграфіі часта блытаюць Дзмітрыя і яго малодшага брата Карыбута-Дзмітрыя Альгердавіча.

Каля 1370 года атрымаў Бранскае і Старадубскае княствыШабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского, С.65. Магчыма, князю Дзмітрыю таксама належала маладзечанскае «Дмитрьево село Груздовица», нададзенае ў 1387 годзе каралём Ягайлам сярод іншага свайму брату князю Скіргайлу.

Аднак, у 1375 годзе, паводле Рагожскага летапісца (Стб. 106, 138), бранскім князем быў Раман Міхайлавіч, прыхільнік Масквы.

Страціў свае ўладанні пасля «ад’езду» у Маскву зімой 1379—1380 года. Ад вялікага князя маскоўскага атрымаў Пераслаўль-Залескі. Браў удзел у Кулікоўскай бітве 1380 года.

У канцы 1387 — пачатку 1388 года вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У Маладзечне 16 снежня 1388 года прысягнуў каралю Ягайлу.

Загінуў у бітве на Ворскле (1399).

Сям’я У шлюбе з Ганнай меў двух сыноў: Міхаіла (пам. пасля 1399), князя трубчэўскага Івана (пам. 1399)

Літаратура

Флоря Б. Н. Литва и Русь перед битвой на Куликовом поле // Куликовская битва. — Москва, 1980. — С. 142—173. — С. 166.

Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 125. Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 586—587. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 232.

Катэгорыя:Гедзімінавічы Катэгорыя:Князі бранскія Катэгорыя:Князі чарнігаўскія Катэгорыя:Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана