Аляксей Канстанцінавіч Га́брусеў ( — ) — савецкі ваенны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). ПалкоўнікНа момант прадстаўлення да звання Героя Савецкага Саюза — старэйшы сяржант запасу (2000).

Біяграфія

Даваенны час Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў нарадзіўся 1 студзеня 1922 года ў вёсцы Гарошкава Вёска Гарошкава ў спісе населеных пунктаў Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў цяперашні час адсутнічае Аршанскага павета Гомельскай губерні РСФСР (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь) у сям'і рабочага. Рускі. У 1926 году сям'я Габрусевых пераехала ў Смаленск. Тут у 1939 годзе Аляксей Габрусеў скончыў сем класаў школы № 30, пасля чаго уладкаваўся працаваць памочнікам столяра на завод № 35Цяпер ААТ «Смаленскі авіяцыйны завод», адначасова займаўся ў Смаленскам аэраклубе.

Вялікая Айчынная вайна

У пачатку ліпеня 1941 года завод быў эвакуіраваны ў горад Куйбышаў. Адсюль у канцы ліпеня 1941 года Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў быў прызваны ў шэрагі Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі Молатаўскім раённым ваенкаматам Куйбышаўскай вобласці. Ваяваў на Заходнім фронце. Удзельнік бітвы за Маскву. Быў цяжка паранены. Пасля трох месяцаў лячэння ў шпіталі А. К. Габрусева накіравалі ў Маршанск, дзе на даўкамплектаванні знаходзілася 167-я стралковая дывізія.

Зноў у дзеючай арміі малодшы сяржант А. К. Габрусеў з ліпеня 1942 на Варонежскім фронце, дзе 167-я стралковая дывізія ўвайшла ў склад аператыўнай групы генерал-лейтэнанта Н. Я. Чыбісава. У канцы ліпеня дывізія, у якой служыў А. К. Габрусеў, была перададзена ў склад 38-й арміі і да студзеня 1943 года вяла абарончыя баі на поўнач ад Варонежа. У снежні 1942 года А. К. Габрусеў быў паранены, але хутка вярнуўся ў строй. У канцы студзеня — пачатку лютага 1943 Аляксей Канстанцінавіч удзельнічаў у Варонежска-Касторненскай наступальнай аперацыі, затым Трэцяй бітве за Харкаў. Да лета 1943 А. К. Габрусеў атрымаў званне сяржанта і прызначаны камандзірам аддзялення ўзвода пешай разведкі 465-га стралковага палка. У жніўні 1943 сяржант Габрусеў удзельнічаў у Белгарадска-Харкаўскай аперацыі — складовай часткі Курскай бітвы. Напярэдадні жнівеньскага наступу аддзяленне сяржанта Габрусева зрабіла разведку пярэдняга краю абароны праціўніка, за што Аляксей Канстанцінавіч атрымаў сваю першую баявую ўзнагароду — медаль «За баявыя заслугі». У ходзе жнівеньскага наступу на Курскай дузе сяржант А. К. Габрусеў быў паранены і на фронт вярнуўся ў пачатку верасня 1943 года. У канцы месяца 167-я дывізія выйшла да Дняпра ў раёне сяла Вышгарад.

Перад фарсіраваннем ракі ўзвод разведчыкаў, у ліку якіх быў і А. К. Габрусеў, атрымаў загад пераправіцца на заходні бераг і ўдакладніць абарону праціўніка. Разведка была праведзена паспяхова, але пры захопе «языка» ўзвод быў знойдзены. У распачатым баі, калі камандзір узвода быў цяжка паранены, Аляксей Канстанцінавіч прыняў камандаванне узводам на сябе. Узвод адбіў некалькі контратак праўзыходных сіл праціўніка, у выніку чаго на створаны невялікі плацдарм 28 верасня 1943 года пераправіліся стралковыя часткі дывізіі. За дзеянні пры фарсіраванні Дняпра Аляксей Канстанцінавіч быў падвышаны ў званні да старэйшага сяржанта і прызначаны на пасаду памочніка камандзіра ўзвода пешай разведкі. Пазней падраздзяленні 167-й дывізіі былі выведзеныя на левы бераг Дняпра і фарсіравалі раку другі раз ля сяла , пасля чаго пачалі з . У баях за сталіцу Украіны 3-5 лістапада старэйшы сяржант Габрусеў з групай разведчыкаў забяспечваў камандаванне 465-га стралковага палка каштоўнымі звесткамі аб суперніку.

10 студзеня 1944 года старэйшаму сяржанту Аляксею Канстанцінавічу Габрусеву указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1.

Пасля адлюстравання контрудару суперніка ў ходзе 197-я стралковая дывізія была падпарадкавана . Узімку 1944 дывізія вяла баі за вызваленне Правабярэжнай Украіны, удзельнічаючы ў і (з канца студзеня 1944 у складзе ). Аляксей Канстанцінавіч ў гэты час са сваёй разведгрупай знаходзіўся ў тыле ворага і, дзейнічаючы ў раёне сёлаў і , у перыяд з 14 па 29 студзеня 1944 года здабываў каштоўныя разведданыя пра сілы праціўніка, яго дыслакацыі і рухі. Група некалькі разоў рабіла паспяховыя налёты на асобныя групы немцаў, дастаючы важныя штабныя дакументы.

Вясной 1944 старшы сяржант А. К. Габрусеў удзельнічаў ва . У красавіку таго ж 1944 года 167-я стралковая дывізія была перададзена ў склад , у складзе якой Аляксей Канстанцінавіч прыняў удзел у . Летам 1944 года старэйшы сяржант Габрусеў удзельнічаў у вызваленні Заходняй Украіны і паўднёва -ўсходніх раёнаў Польшчы. У ходзе 20 ліпеня 1944 года, ведучы разведку абароны суперніка ў раёне населенага пункта Цепліцэ-Гурне на заходнім беразе ракі Злоты, разведгруппа Габрусева захапіла мост праз раку і на працягу трох гадзін утрымлівала яго да падыходу асноўных сіл, не дазволіўшы суперніку падарваць яго.

У верасні 1944 1-я гвардзейская армія была перададзена на 4-ы Украінскі фронт, у складзе якога Аляксей Канстанцінавіч прымаў удзел у вызваленні і Славакіі (), паўднёвай Польшчы () і Мараўска-Остраўскага прамысловага раёна (), змяніўшы за гэты час пасаду камандзіра аддзялення пешай разведкі на пасаду камандзіра мінамётнага ўзвода свайго 465- га стралковага палка. У апошнія дні вайны старэйшага сяржанта А. К. Габрусева адклікалі з перадавой і накіравалі на курсы малодшых лейтэнантаў, якія ён скончыў ужо пасля перамогі.

Пасля вайны

Да 1947 года малодшы лейтэнант А. К. Габрусеў служыў у Польшчы. У 1947 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (КУАС). З 1954 года служыў у вайсковай частцы ў Феадосіі. Удзельнічаў у размініраванні тэрыторыі Крымскага паўвострава. У 1956 году другі раз прайшоў курсы ўдасканалення, пасля чаго вярнуўся ў сваю частку ў Феадосіі. З 1964 года падпалкоўнік А. К. Габрусеў у запасе. Пасля выхаду ў адстаўку Аляксей Канстанцінавіч працаваў інструктарам ў аўташколе ДТСААФ. З 1980 па 1990 год ён працаваў у аддзеле забеспячэння Феадасійскай тытунёвай фабрыкі. Затым займаўся актыўнай грамадска-патрыятычнай працай сярод моладзі горада. У 2000 годзе А. К. Габрусеву было прысвоена званне палкоўніка запасу. 9 верасня 2007 г. Аляксей Канстанцінавіч сканаў. Пахавалі яго на Новых могілках горада Феадосіі Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (10.01.1944) Ордэн Леніна (10.01.1944) Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (06.04.1985) Ордэн Славы 3 ступені (08.02.1944) Ордэн Чырвонай Зоркі (18.09.1944) Медалі, у тым ліку: Медаль «За баявыя заслугі» (30.08.1943)

Памяць Бюст Героя Савецкага Саюза А. К. Габрусева ўсталяваны на алеі Герояў у горадзе Феадосіі Украіны У горадзе Феадосіі на доме, дзе жыў Герой Савецкага Саюза А. К. Габрусеў, усталявана мемарыяльная дошка

Літаратура

Спасылкі

№ в базе данных , , ,

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Феадосіі