right|250px Рука пустыні () — скульптура ў пустыні Атакама<ref>The Giant Hand Buried in the Atacama Desert на сайце scribol.com</ref> ў 400 метрах ад Панамерыканскай шашы ў рэгіёне Антафагаста (Чылі).

Скульптура ўяўляе сабой левую далонь чалавека, якая прыкладна на тры чвэрці як бы высоўваецца з-пад зямлі. Аўтар — чыліец Марыё Ірарасабаль, вышыня рукі — 11 метраўКэці Мэнінг. Keep Up the High Five: «La Mano Del Desierto» на сайце elobservatodo.cl, 22 ліпеня 2011. Па задуме аўтара, яго работа павінна паказваць чалавечую несправядлівасць, адзіноцтва, гора і пакуты, а столь значны памер — слабасць і бездапаможнасць. Матэрыял канструкцыі — цэмент на стальным каркасе. Адкрыццё адбылося 28 сакавіка 1992 годаLa mano del desierto на сайце diariodelviajero.com, 29 лютага 2008.

Скульптура — папулярнае месца для здымкі, яна трапіла ў мноства рэкламных ролікаў і музыкальных кліпаў. «Руку» часта размалёўваюць графіці, таму ўлады яе рэгулярна ачышчаюць, у прыватнасці, у рамках святкавання сусветнага дня турызму ў 2013 годзе ўлады Антафагасты і міністэрства турызму краіны арганізавалі ачышчэнне рукі намаганнямі 20 валанцёраў. Клопат пра помнік узяло на сябе «Аб’яднанне за Антафагасту», яе члены займаюцца ачысткай помніка і заклікаюць наведвальнікаў не пакрываць яго надпісамі.

Глядзіце таксама Рука Пунта-дэль-Эстэ — вельмі падобная скульптура таго жа аўтара на пляжы горада Пунта-дэль-Эстэ ва Уругваі.

Спасылкі

Corporación Pro Antofagasta — Escultura Mano del Desierto на сайце corporacionproa.blogspot.com.es

Катэгорыя:Скульптуры паводле алфавіта Катэгорыя:Скульптуры XX стагоддзя Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Чылі Катэгорыя:Атакама