Любецкі з'езд — першы вядомы з'езд князёў Кіеўскай Русі. Адбыўся ў 1097 года ў горадзе Любеч (на Дняпры).
З'езд адбываўся з ініцыятывы Уладзіміра Манамаха з удзелам Святаполка II, Васількі Расціславіча, Алега і Давыда Святаславічаў і іншых рускіх князёў. Мэтай было спыніць міжусобіцы з-за ўдзелаў, прымірыцца і аб'яднацца супраць полаўцаў, што здзяйснялі набегі на Русь.
Было прынятае рашэнне пра падзел княстваў наступным чынам: Святаполку Ізяславічу, як найстарэйшаму, застаўся Кіеў з Туравам і Пінскам і тытул вялікага князя; Уладзіміру II Манамаху — Пераяслаўскае княства, Суздальска-Растоўская зямля, Смаленск і Белавозера; Алегу, Давыду і Яраславу Святаславічам — Чарнігаў і Северская зямля, Разань, Мурам і Тмутаракань; Давыду Ігаравічу — Уладзімір-Валынскі з Луцкам; Васільку і Валадару Расціславічам — Церабовель, Чэрвень, Перамышль.
Любецкі з'езд абвясціў прынцып успадкавання князямі земляў сваіх бацькоў. Гэтае рашэнне скасавала , якое існавала ў Кіеўскай Русі два стагоддзі, і канстатавала з'яўленне на Русі новага палітычнага ладу, асновай якога было складзенае буйное феадальнае землеўладанне.
Аднак Любецкі сход не мог цалкам спыніць міжусобныя сутычкі. Амаль адразу ж яго дагаворы былі парушаны Давыдам Ігаравічам са згоды Святаполка, якія паланілі і асляпілі Васільку Расціславіча, каб адабраць яго ўладанні. Гэты ўчынак выклікаў абурэнне астатніх князёў, і дзеля залагоджвання канфлікту спатрэбіўся новы сход, які адбыўся . У выніку князі здолелі дабіцца перамір'я і дамагчыся важнага пералому ў барацьбе з палавецкімі набегамі.
У 1103 годзе аб'яднаныя дружыны Святаполка Кіеўскага, Уладзіміра Манамаха і іншых князёў у бітве пад Суценяй разграмілі орды качэўнікаў. Загінулі 20 палавецкіх ханаў. У 1111 годзе ў верхавінах Северскага Данцу Уладзімір Манамах з саюзнікамі нанёс полаўцам новую буйную паражэнне. У выніку наступальны парыў палавецкіх ханаў стаў сцішвацца. Бакі ўсе часцей будавалі свае стасункі на дагаварных пачатках, нярэдка змацоўваючы іх дынастычнымі шлюбамі.
Гл. таксама Уветыцкі з'езд
Літаратура Греков Б. Д., Киевская Русь, М., 1953; Рыбаков Б. А., Первые века русской истории, М., 1964.
Катэгорыя:З'езды рускіх князёў Катэгорыя:Кіеўская Русь Катэгорыя:1097 Катэгорыя:Любеч