Вукавіца (названая паводле імя стваральніка, Вука Караджыча), альбо сербская кірыліца, якую ў Сербіі называюць проста «азбука» — кірылічны алфавіт для сербскахарвацкіх моў, створаны ў пачатку XIX стагоддзя, які з тых часоў не змяняўся. Выкарыстоўваецца пераважна ў Сербіі, Чарнагорыі і радзей у Босніі і Герцагавіне. У параўнанні з беларускім алфавітам у вукавіцы адсутнічаюць Ёё, Йй, Уў, Ыы, Ьь, Ээ, Юю, Яя, але выкарыстоўваюцца 6 іншых літар Јј, Ћћ, Ђђ, Њњ, Љљ і Џџ. Кожная літара, прынамсі фанематычна, абзначае, адпаведна, толькі адзін гук. Алфавіт мае лацінскі адпаведнік — Гаевіца.
Алфавіт А а Б В в Г г Д д Ђ ђ Е е Ж ж З з И и Ј ј К к Л л Љ љ М м Н н Њ њ О о П п Р р С с Т т Ћ ћ У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Џ џ Ш ш
Спасылкі Транслітарацыя сербскага алфавіта з лацініцы на кірыліцу
Катэгорыя:Сербская мова Катэгорыя:Сербскі алфавіт