Кацкі заліў (, ) — частка Аравійскага мора, якая ўразаецца на 180 км углыб Індыі на тэрыторыі заходняга штата Гуджарат. Заліў абмяжоўвае з паўночнага боку паўвостраў Катхіявар, аддзяляючы яго ад рэгіёна Кач, і цягнецца ў паўночна-ўсходнім кірунку. На беразе Кацкага заліва ў горадзе Джамнагар размешчаны найбуйнейшы ў свеце нафтаперапрацоўчы завод. У горадзе Кандла размешчаны буйны нафтавы тэрмінал.
Катэгорыя:геаграфія Гуджарата Катэгорыя:Залівы Індыі Катэгорыя:Аравійскае мора