Верхняя Нью-Ёркская бухта, або Апер-Нью-Ёрк-Бэй () — бухта на захадзе Атлантычнага акіяна ў дэльце ракі Гудзон, частка заліва Нью-Ёрка. Заліў атачаюць астравы Манхэтэн, Лонг-Айленд, Стэйтэн-Айленд, а таксама частка мацерыка (штат Нью-Джэрсі, ЗША).
Найбуйнейшыя астравы заліва: Губернатарскі востраў, востраў Эліс, востраў Свабоды, на якім размешчана статуя Свабоды.
Гл. таксама Лоўэр-Бэй (Нью-Ёрк) Бухта Ньюарк
Катэгорыя:Геаграфія Нью-Ёрка Катэгорыя:Залівы ЗША Катэгорыя:Залівы Атлантычнага акіяна