thumb|right|250px|Аб'ёмная схема, агульны план і від збоку KV3 — грабніца, якая прызначалася для пахавання невядомага навуцы сына фараона Рамсеса III з XX дынастыі Новага царства (XII стагоддзе да н.э.), размешчаная ў егіпецкай Даліне Цароў, у фіванскім некропалі на заходнім беразе Ніла, насупраць Луксора. Няскончаны стан некалькіх памяшканняў грабніцы разам з беднымі археалагічнымі знаходкамі сведчыць пра тое, што грабніца не выкарыстоўвалася па прызначэнні. Па некаторых здагадках грабніца першапачаткова прызначалася для спадчынніка Рамсеса III, будучага фараона Рамсеса IVKV 3 (Son of Rameses III) — Theban Mapping Project, accessed July 15, 2009 , але той пачаў будаваць сваю ўласную грабніцу, вядомую як KV2, неўзабаве пасля пачатку свайго кіравання. thumb|250px|Уваход у грабніцу.

Археалагічныя даследаванні Ёсць доказы таго, што грабніца ў візантыйскі перыяд выкарыстоўвалася ў якасці хрысціянскай капліцы. Хоць яна была вядомая з антычных часоў, старанна даследавана яна была толькі ў 1912 годзе археолагам Гары Бёртанам, працы фінансаваліся багатым амерыканскім юрыстам Тэадорам Мантгомеры Дэвісам.

Спасылкі Апісанне грабніцы KV3 / Фіванскі картаграфічны праект (Theban Mapping Project) Бібліяграфія для грабніцы KV3 / Фіванскі картаграфічны праект.

Катэгорыя:Даліна Цароў Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Егіпта