Пол Хантэр Класік () — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір. Быў заснаваны ў 2004 годзе пад назвай Гран-пры Фюрта ў якасці прафесійна-аматарскага турніру і праходзіў на арэне «Grüne Halle» у горадзе Фюрт (Германія), пасля чаго быў перайменаваны ў адкрыты чэмпіянат Фюрта ў 2005 годзе, а з 2006 года праходзіць на арэне «Stadthalle» у тым жа горадзе Фюрт. У 2007 годзе, пасля смерці вядомага снукерыста Пола Хантэра, які выйграў першы розыгрыш спаборніцтва ў 2004 годзе, турнір быў названы ў яго гонар — Пол Хантэр Класік. З 2010 года турнір штогод праводзіўся ў рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2016 годзе ўпершыню стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Пол Хантэр Класік стаў чацвёртым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2016/2017. З сезона 2013/2014 прызавы фонд турніру складае €125,000.
Турнір традыцыйна праходзіць у сярэдзіне–канцы жніўня, у 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён, а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.
Фармат Пол Хантэр Класік уключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Рэкардсменам па колькасці тытулаў з'яўляецца Марк Сэлбі, які перамог на нізкарэйтынгавых турнірах ў 2011 і 2012 гадах і на рэйтынгавым спаборніцтве ў 2016 годзе. Шон Мёрфі двойчы станавіўся чэмпіёнам прафесійна-аматарскіх турніраў у 2008 і 2009 гадах.
Вынікі
Фармат Гран-пры Фюрта (прафесійна-аматарскі) Адкрыты чэмпіянат Фюрта (прафесійна-аматарскі) Пол Хантэр Класік (прафесійна-аматарскі) Пол Хантэр Класік (нізкарэйтынгавы) Пол Хантэр Класік (рэйтынгавы)
Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты 2004 Пол Хантэр Мэцью Стывенс 4:2 2005 Марк Кінг Майкл Холт 4:2 2006 Майкл Холт Бары Хокінс 4:2 2007 Бары Пінчэс Кен Доэрці 4:0 Ян Мак-Калах, Фергал О’Браен 32 2008 Шон Мёрфі Марк Сэлбі 4:0 Рыкі Уолдэн, Джымі Уайт 16 2009 Шон Мёрфі Джымі Уайт 4:0 Роры Мак-Лаўд, Джо Свэйл 16 2010 Джад Трамп Энтані Хэмілтан 4:3 Шон Мёрфі, Дэніэл Уэлс 128 2011 Марк Сэлбі Марк Дэвіс 4:0 Роні О’Саліван, Ніл Робертсан 128 2012 Марк Сэлбі Джо Свэйл 4:1 Панкай Адвані, Бары Хокінс 128 2013 Роні О’Саліван Джэрард Грын 4:0 Алістэр Картэр, Марк Сэлбі 128 2014 Марк Ален Джад Трамп 4:2 Род Лоўлер, Рыкі Уолдэн 128 2015 Алістэр Картэр Шон Мёрфі 4:3 Марк Кінг, Майкл Холт 128 2016 Марк Сэлбі Том Форд 4:2 Дамінік Дэйл, Цепчая Ун-Ну 128
Фіналісты турніру
Гулец Марк Сэлбі 3 1 4 2011, 2012, 2016 2008 Шон Мёрфі 2 1 3 2008, 2009 2015 Джад Трамп 1 1 2 2010 2014 Майкл Холт 1 1 2 2006 2005 Алістэр Картэр 1 0 1 2015 — Марк Ален 1 0 1 2014 — Роні О’Саліван 1 0 1 2013 — Бары Пінчэс 1 0 1 2007 — Марк Кінг 1 0 1 2005 — Пол Хантэр 1 0 1 2004 — Том Форд 0 1 1 — 2016 Джэрард Грын 0 1 1 — 2013 Джо Свэйл 0 1 1 — 2012 Марк Дэвіс 0 1 1 — 2011 Энтані Хэмілтан 0 1 1 — 2010 Джымі Уайт 0 1 1 — 2009 Кен Доэрці 0 1 1 — 2007 Бары Хокінс 0 1 1 — 2006 Мэцью Стывенс 0 1 1 — 2004
Пераможцы турніру паводле краін
Краіна Першы тытул Апошні тытул Англія 9 12 2004 2016 Паўночная Ірландыя 1 1 2014 2014
Рэкорды Пол Хантэр Класік (з 2010 года)
Агульныя вынікі розыгрышай
Год Пераможца 2010 Джад Трамп Джэк Лісоўскі (3) Бары Хокінс (143) 2011 Марк Сэлбі Роні О’Саліван (4) Роні О’Саліван (147) 2012 Марк Сэлбі Марк Сэлбі (3) Кен Доэрці (147) 2013 Роні О’Саліван Рыкі Уолдэн (2), Ян Бэрнс (2), Майкл Уайт (2), Джо Свэйл (2), Алістэр Картэр (2), Мартын Гоўлд (2) Рыкі Уолдэн (133), Ян Бэрнс (133) 2014 Марк Ален Джад Трамп (5) Адыт’я Мехта (147) 2015 Алістэр Картэр Джад Трамп (3) Дэчават Пумджаенг (142) 2016 Марк Сэлбі Том Форд (5) Цепчая Ун-Ну (147)
Дасягненні ігракоў
Усе розыгрышы
Найбольшая колькасць выйграных тытулаў 3, Марк Сэлбі (2011, 2012, 2016). Найбольшая колькасць фіналаў 3, Марк Сэлбі (2011, 2012, 2016). Найбольшая колькасць паўфіналаў 4, Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2016). Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў 5, Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2014, 2016). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу 5, Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2014, 2016). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу 6, Джад Трамп (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015), Рыкі Уолдэн (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016), Марк Дэвіс (2010, 2011, 2012, 2013, 2015, 2016), Майкл Уайт (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016), Джэймі Джонс (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/32 фіналу 7 (усе розыгрышы), Джэймі Джонс, Майкл Уайт, Марк Сэлбі, Марк Дэвіс, Дамінік Дэйл, Род Лоўлер.
Спасылкі
Зала славы Пол Хантэр Класік на Snooker.org