Уладзімір Міхайлавіч Лятун (, в. Смалінец, — , ) — беларускі скульптар. Аўтар эскіза першай сучаснай беларускай дзяржаўнай ўзнагароды — медалю Ф. Скарыны (1989).
Біяграфія З 1950 па 1955 год навучаўся ў Мінскай мастацкага вучылішча. З 1955 па 1961 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні скульптуры. Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Глебаў і А. Бембель. З 1958 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1961—1966 гадах выкладаў у Мінскай мастацкага вучылішча. У 1967 годзе стаў сябрам Саюзу мастакоў СССР. У верасні 2002 года ў Магілёўскім мастацкім музеі была адкрытая мемарыяльная зала скульптуры Ул. Летуна.
Творчасць Працаваў у тэхніцы станковай і манументальнай скульптурыЭнцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 329.. Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі Вялікай Айчыннай вайны, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, мастацкіх галерэях і музеях Беларусі, Расіі і Польшчы. У кастрычніку 2001 года сям'я Ул. Летуна перадала ў дар Магілёўскаму мастацкаму музея 62 аўтарскія працы скульптара.
Выбраныя творы помнікі войнам і партызанам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, у калгасах імя Энгельса (1967) і імя Дзяржынскага (1973) Слуцкага раёна мемарыял ваеннай славы «Лудчыцкая вышыня» ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці, у суаўтарстве з архітэктарам П. Белавусавым) помнікі 14 чырвоным слуцкім партызанам у Слуцку (1970) і камсамольцам—падпольшчкам у Гомелі (1974) помнікі—бюсты Героям Савецкага Саюза І. Аляксееву ў Полацку (1969), Р. Ібаруры ў в. Іканы Барысаўскага раёна (1979), П. Гаўрылаву ў Брэсце (1981), А. Беламу ў Старых Дарогах скульптурныя партрэты І. Якубоўскага (1965), Ул. Мулявіна (1980) барэльефы «На варце міру» (1970, музей Вялікай Айчыннай вайны) і «Народныя мсціўцы» (1982, філіял музея Вялікай Айчыннай вайны ў м. Расоны) мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя В. Чкалаву (1980), П. Машэраву (1983), Ц. Кісялёву (1983), Ул. Каралю (1983).
thumb|злева|80px|Памятны медаль да 100-х угодкаў Я.Купалы (1982)
Уладзімір Лятун і Янка Купала Да стагоддзя з дню нараджэння Я. Купалы выканаў два юбілейныя медалі (бронза, гіпс) і два бюсты для тыражавання: «Янка Купала» (фарфор, метал), а таксама «Малады Янка Купала» (гіпс, метал), якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. У 1984 годзе стварыў два скульптурныя партрэты паэта (бронза, гіпс)Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 366.. У 1997 годзе стварыў памятны медаль, прысвечаны 115-годдзю Я. Купалы і Купалаўскаму мемарыяльнаму заказніку «Акопы». Незавершаным застаўся скульптурны партрэт Я. Купалы для філіяла літаратурнага музея Купалы ў Яхімоўшчыне, над якім скульптар працаваў у апошнія дні жыццяЗахоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы..
Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986, за мемарыял ваеннай славы «Лудчыцкая вышыня») Лаўрэат адмысловай прэміі прэзідэнта Беларусі за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва (1999)
Літаратура Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — Э.А. Петэрсон. — С. 329. Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — І.У. Саламевіч. — С. 366.
Спасылкі Творы скульптара ў Старадарожскім мастацкім музеі на сайце
Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары СССР