Алянё́к (, ) — рака ва Усходняй Сібіры, у Расіі, у Краснаярскім краі і Якуціі.

Даўжыня ракі 2270Река Оленёк // Государственный водный реестр РФ (2292) км. Плошча вадазбору 219 000 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1210 (1290Оленёк // Научно-популярная энциклопедия «Вода России») м³/сек. Сярэдні аб’ём гадавога сцёку 40,714 км³/год. Рака выцякае з невялікага возера на паўночнай ускраіне Вілюйскага плато. Працякае ў паўночнай частцы Сярэднесібірскага пласкагор’я і па Паўночна-Сібірскай нізіне. Пры ўпадзенні ў Алянёцкі заліў мора Лапцевых каля пасёлка Усць-Алянёк, утварае дэльту плошчай 475 км². Жыўленне ракі мяшанае з перавагай снегавога. Замярзае ў канцы верасня — пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы мая — першай палове чэрвеня. Суднаходная на адлегласці 921 км ад вусця.

Прытокі: Сыа-Юрэгэ, Булунг-Юрэгэ, Чарчык, Хангаа-Юрэгэ, Сааскы-Суурт, Мэнгэ-Юрэгэ, Улахан-Таймыылыыр, Улахан-Юрэгэ, Таас-Юрэх, Туустаах, Балаганнаах, Кукюр, Табын, Кулумас, Хаардаах, Сылганнаах, Кэрэх-Юрэгэ, Чускууна, Таркукуй, Растаргуй, Кыран, Амыдай, Усуна, Ючугей, Арлоўка, Хаса-Юрэгэ, Ніжняя Томба, Верхняя Томба, Бакалакта і інш.

Каля ракі населеныя пункты Алянёк, Харыялах, Таймылыр, Усть-Алянёк.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Фролова Н. Л., Жук В. А. Оленёк // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Оленёк (река) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org Энциклопедия ЯСИА

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн мора Лапцевых