Іван Іванавіч Дзмітрыеў (10 (21) верасня 1760 — 3 (15) кастрычніка 1837) — рускі паэт і дзяржаўны дзеяч, міністр юстыцыі Расійскай імперыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і сімбірскага памешчыка. У 14 гадоў змушаны паступіць на ваенную службу радавым Сямёнаўскага палка з-за бядотнага становішча яго бацькоў, уцекачоў ад Пугачоўскага паўстання ў Маскву. Дзмітрыеў лічыў сябе вучнем і паслядоўнікам М. М. Карамзіна. Літаратурную дзейнасць пачаў з верша ў «Санкт-Пецярбургскіх навуковых ведамасцях» у 1777, але сам паэт усё, напісанае да 1791, адносіў да вучнёўскага «вершавання». Песня «Стогне шызы галубочак» і казка-сатыра «Модная жонка» (1792) прынеслі Дзмітрыеву шырокую папулярнасць. Ён хутка становіцца прызнаным майстрам сантыментальных песень, «паэтычных дробязяў» (мадрыгалаў, эпіграм, надпісаў), баек і сатыр.
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Міністры юстыцыі Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Акадэміі Расійскай Катэгорыя:Члены Маскоўскага Англійскага клуба да 1917 года Катэгорыя:Пахаваныя на Данскіх могілках Катэгорыя:Нарадзіліся ў Самарскай вобласці