Мальданада () — дэпартамент у паўднёвай частцы Уругвая. Плошча складае 4 793 км² (2,71 % ад агульнай плошчы краіны). Адміністрацыйны цэнтр — аднайменны горад, размешчаны ў 140 км на ўсход ад сталіцы краіны, горада Мантэвідэа.

Геаграфія і клімат 250px|left|thumb|Набярэжная Пунта-дэль-Эстэ Паўночная частка дэпартамента гарыстая, тут знаходзіцца самая высокая кропка краіны — гара Сера-Катэдраль (514 м). Цэнтральныя раёны ўзгорыстыя, сярэдняя вышыня — каля 150 м над узроўнем мора. Поўдзень дэпартамента займае прыбярэжная раўніна Атлантычнага акіяна і некалькі град узгоркаў. Клімат — субтрапічны, вільготны, з сярэдняй тэмпературай 17 °С і сярэдняй калькасцю ападкаў — каля 1000 мм. Найбольш урадлівыя глебы знаходзяцца ў заходняй частцы дэпартамента.

Насельніцтва Колькасць насельніцтва паводле перапісу 2011 года складае 164 300 чалавекhttp://www.ine.gub.uy/fase1new/Maldonado/Cuadro7_10.XLS . Шчыльнасць насельніцтва — 34,28 чал./км². Нараджальнасць — 17,1 на 1000 чалавек. Смяротнасць — 7,06 на 1000 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 31 год (30,1 у мужчын і 32 — у жанчын). Сярэдняя працягласць жыцця — 76,2 гадоў (72,19 — у мужчын і 80,37 — у жанчын).

Буйныя гарады: Горад Насельніцтва,чал. (2011) Мальданада 84 809 Сан-Карлас 27 471 Пінарэс — Лас-Дэлісіяс 9819 Пунта-дэль-Эстэ 9277 Пірыяпаліс 8830 Сера-Пелада 8177 Пан-дэ-Асукар 6597 Сан-Рафаэль — Эль-Пласер 3146 Ла-Капуера 2838 Айгуа 2465 Барыё-Іпадрома 1973

Адміністрацыйнае дзяленне Департамент Мальданада дзеліцца на 8 муніцыпалітэтаў: thumb|300px|Муніцыпалітэты дэпартамента Мальданада. № Муніцыпалітэт Насельніцтва,чал. (2011) Плошча,км² 1 Айгуа (Aiguá) 0 2 Гарсон (Garzón) 0 3 Мальданада (Maldonado) 0 4 Пан-дэ-Асукар (Pan de Azúcar) 0 5 Пірыяпаліс (Piriápolis) 0 6 Пунта-дэль-Эстэ (Punta del Este) 0 7 Сан-Карлас (San Carlos) 0 8 Саліс-Грандэ (Solís Grande) 0

Спасылкі Карта адміністрацыйнага дзялення дэпартамента Мальданада

Катэгорыя:Дэпартаменты Уругвая