Высоцк () — вёска ва Украіне, на рацэ Гарынь. Цэнтр сельсавета Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 2235 чал. (2001).

Высоцк — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.

Назва Тапонім «Высоцк», відаць, утварыўся ад назвы гары, насыпанай тут у старажытнасці.

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Высоцк датуецца 1005, калі ён знаходзіўся ва ўладанні дубровіцкіх князёў. У Кіеўска-Пячэрскім патэрыку рэдакцыі Іосіфа Трызны значыцца:

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Высоцк увайшоў у склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Саламярэцкіх, Кашоўскіх, Гедройцаў і іншых. У 1593 і 1613 мястэчка спустошылі казацкія загоны Налівайкі. У 1639 годзе Ян Уладзіслаў Саламярэцкі разам з маці фундаваў у ім грэка-каталіцкую царкву. У гэты час Высоцк быў цэнтрам ключа, тут існаваў замак. У 1654 мястэчка зруйнавалі татары. З 1668 паселішча знаходзілася ва ўладанні Пінскага езуіцкага калегіума. За езуітамі Высоцк упарадкавалі, а побач з замкам узвялі касцёл. Паводле люстрацыі 20 студзеня 1774, у мястэчку было 83 будынкі, аточаны ровам замак, касцёл і царква з званіцай.

thumb|Малюнак сядзіба па медзярыту XIX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Высоцк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1805 разам з колішнім Дубровіцкім графствам мястэчка перавялі ў склад Ровенскага павета Валынскай губерні. Станам на 1845 год у Высоцку было 90 двароў, на 1891 — 187, на 1907 — 234, на 1912 — 344 (разам з вёскай Рэчыца).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Высоцк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, спярша ў Сарненскім, а з 1 студзеня 1923 года — у Столінскім павеце Палескага ваяводства.

У 1939 улады СССР перадалі Высоцк у склад УССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1774 — 265 чал., з іх 7 іўдзеяў XIX стагоддзе: 1850 — 234 чал. (130 муж. і 104 жан.); 1891 — 1482 чал., з іх сялян 620 муж. і 596 жан., ваенных 129 муж. і 137 жан.; 1895 — 1815 чал., з іх 1702 праваслаўныя, 13 каталікоў, да 100 пратэстантаўWysock // S. 111. XX стагоддзе: 1907 — 2038 чал., з іх мяшчан 21 муж. і 29 жан., сялян 951 муж. і 940 жан., ваенных 48 муж. і 49 жан.; 1912 — 2776 чал. (разам з вёскай Рэчыца) XXI стагоддзе: 2001 — 2235 чал.

Турыстычная інфармацыя thumb|Царква на здымку да 1915

У Высоцку дзейнічае народны музей гісторыі мястэчка

Страчаная спадчына Замак (XVI ст.) Касцёл (XVII ст.) Сядзіба (XVIII ст.) Царква (XVII ст.; грэка-каталіцкая)

Крыніцы

Літаратура Wysock // S. 111—119. Висоцьк: із глибини віків до сьогодення / Г. Яцута. — Рівне: Волинські обереги, 2009..

Спасылкі

г. п. Высоцк на Radzima.org

Катэгорыя:Населеныя пункты Дубровыцкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Берасцейскага ваяводства