Аблысенне (пляшывасць;  — аляпэцыя) — парадзенне і выпадзенне валасоў, што адбываецца праз ператварэнне мужчынскага палавога гармону тэстастэрону ў дыгідратэстастэрон пад уздзеяннем ферменту . Пераважна адзначаецца на галаве ў старэчым узросце (інвалюцыя). Яму спрыяюць атручанне, радыёактыўнае апрамяненне, пашкоджанне скуры, нервова-псіхічныя і эндакрынныя хваробы. Віды: 1) гнездавое — на абмежаваным участку скуры, 2) татальнае — на ўсёй галаве і іншых участках скуры, 3) рубцаватае — на змененых участках скуры (праз грыбок і фурункулёз).

Папярэджанне thumb|200px|Гнездавое аблысенне Росту валасоў спрыяе масаж валасістай часткі галавы і багатае на бялок (бабовыя, нятлустая кураціна і ялавічына), жалеза (арэх, гранат і крупа) і цынк (гарбузовае насенне, вустрыцы, рачная рыба, сачавіца і соя) харчаванне.

Прычыны Сілкаванне валасяных цыбулінаў парушае паленне і алкаголь, няўстойлівы расклад харчавання, начное няспанне, штодзённае мыццё галавы жорсткай і хлараванай вадой, стрэс (праз адліў крыві ад галавы пры спазме сасудаў). Таксама шкодзіць абыходжанне без галаўнога ўбору ўзімку, захапленне лазняй і саўнай, як і багатая на халестэрын (ікра, яйка), вострая, вэнджаная, салёная, салодкая і тлустая ежа.

Лячэнне Спачатку пацыенту прызначаюць зберагалыя методыкі — паўнавартаснае і збалансаванае харчаванне, прыём вітамінаў і мінералаў, актыўны лад жыцця, а таксама прафесійныя лячэбныя сродкі для догляду і лячэння валасоў. Пры недастатковай эфектыўнасці гэтых захадаў, прымяняюцца лекавыя прэпараты, фізіапрацэдуры, мезатэрапія і нават хірургічны спосаб лячэння. Самы радыкальны спосаб лячэння алапецыі — перасадка цыбулін або ўчастка здаровай тканкі, дзякуючы якой нармалізуецца рост валасоў у ранейшым тэмпе.Метады лячэння аблысення ў мужчын

Спасылкі

Катэгорыя:Дэрматалогія Катэгорыя:Уплыў выпраменьвання на здароўе чалавека Катэгорыя:Валасы