Меланома — злаякасная пухліна меланаўтваральнай тканкі, што дае лімфагенныя, гематагенныя метастазы. клеткі пухліны і навакольныя тканкі ўтрымліваюць меланін, але і нам вядомыя беспігментавыя меланомы. Развіваецца ў скуры, пігментавай абалонцы вока, мазгавых абалонках, мазгавой субстанцыі наднырачнікаў, зрэдку ў слізістай. У палове выпадкаў развіваецца з радзімак. Утварэнне пухліны папярэджваецца выдаленнем радзімак у траўманебяспечных месцах. Спрыяльнымі чыннікамі з’яўляюцца націранне радзімак, сонечныя апёкі і паходы ў салярый.
Паводле формы мы вылучаем 2 тыпы меланомаў:
якая распаўсюджваецца па паверхні (карычневая пляма з ружовымі і чорнымі ўкрапваннямі), вузлавая (сіне-чорны вузел).
Вузлы багатыя сасудамі, мяккія, нераўнамернай афарбоўкі.
Клеткі: зорчатыя, верацёнападобныя, вычварныя, паліморфныя. Меланацыты могуць групавацца ў клетачныя жмуткі, якія ідуць уздоўж сасудаў. Калі клеткі пухліны распадаюцца, у навакольных тканках назіраюцца адкладанні пігменту, ён трапляе ў кроў, пераходзіць у мачу і праз нейкі час пасля забору мачы на аналіз надае ім цёмнае адценне. Меланацыты — клеткі нейрагеннага паходжання, якія напрацоўваюць меланін (бура-чорны пігмент), яны ёсць субстратам для развіцця злаякасных пухлін, названых меланома, або меланабластома. Пігментавы невус нельга прылічаць да сапраўдных пухлін, бо ён, як высветлілася, з’яўляецца заганай у развіцці.
Міжнародная сістэма дыягностыкі меланомы ABCD
асіметрыя (asymmetry) — меланома не сіметрычная па восях, адна палова новаўтварэння не падобна да другой.
няроўныя межы (border irregularity) — зубчастыя абрысы. Межы могуць быць выцягнуты ў выглядзе несапраўднай ножкі (звычайная радзімая пляма практычна заўсёды мае роўныя, гладкія краі).
каляровыя змены (colour variegation) — каляровыя варыяцыі ад чорнага да белага. Чорны колер сведчыць пра назапашванне пігмента меланіну ў верхніх пластах скуры, чорны з сінім — пігмент назапасіўся ў сярэднім пласце скуры. Пачырваненне і лушчэнне паверхні — пра запаленне.
дыяметр (diameter) — дыяметр мераюць па даўжэйшай восі, вельмі рэдка трапляюцца меланомы дыяметрам меншым за 6 мм, звычайна іх дыяметр большы за 10 мм.
Літаратура
Мелано́ма // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1981. — Т. 6 : Куликів — Мікроклімат. — С. 445. — 552 с., арк. іл. : іл., табл., портр., карти + 1 арк с.
Спасылкі
Катэгорыя:Злаякасныя новаўтварэнні скуры Катэгорыя:Анкадэрматалогія Катэгорыя:Карцыномы