thumb|«Одзін адпраўляецца ў Хэльхэйм» (ілюстрацыя 1908 г.) Аўтар В. Г. Колінгвуд. Хэльхэйм (Helheim -- літаральна Уладанні Хэль) — у германа-скандынаўскай міфалогіі адзін з дзевяці светаў, свет мёртвых, у якім пануе Хэль.

Гэта халоднае, цёмнае і імглістае месца, куды трапляюць усе памерлыя, акрамя герояў, прынятых у эйнхэр’і. Хэльхэйм размешчаны ў Ніфльхэйме, на самым нізкім узроўні сусвету. Яго абмывае непраходная рака Г'ёль. Ніводная істота, нават багі, не можа вярнуцца з Хэльхэйма. Уваход у Хэльхэйм ахоўваецца Гармам, жахлівым сабакам, і веліканкай Модгуд.

Хэрмод — адзіны, хто быў у Хэльхэйме і вярнуўся назад.

У дзень Рагнарок з Хэльхэйма на караблі Нагльфар ваярства Хэль уплыве для бітвы з асамі.

Іншыя назвы: Ніфльхэль (Імглістая Зямля) Хэль (па імі гаспадыні) Хэльгард (Зямля Хэль)

Гл. таксама Пекла

Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія Катэгорыя:Пекла Катэгорыя:Замагільныя светы