Фрэя, Ванадзіс, Гефна, Хёрн, Мардэл, Сюр, Вальфрэя ( — дама; — дачка Ванаў; ) — у германа-скандынаўскай міфалогіі багіня кахання і вайны, жыхарка Асгарда.
Характарыстыка Фрэя паходзіць з роду ванаў. Яна — дачка вана Ньёрда. Ньёрд — прыёмны сын Одзіна; ваны пакінулі Ньёрда ў Асгардзе закладнікам пасля таго, як ваны і асы заключылі паміж сабой мір.
У Асгардзе Фрэя першая пасля Фрыг. Роўных ёй па прыгажосці не было і няма ва ўсім свеце ні сярод багоў, ні сярод людзей, а яе сэрца такое мяккае і пяшчотнае, што спачувае пакутам кожнага. У Фрэі ёсць чароўнае сакалінае апярэнне, надзеўшы якое, можна лятаць у вобразе сокала, і залатыя каралі Брысінгамен, якія яна атрымала пасля ночы з чатырма гномамі. Калі Фрэя плача, з яе вачэй крапаюць залатыя слёзы. Акрамя таго, Фрэя — правадырка валькірый. Ездзіць Фрэя ў калясніцы, запрэжанай двума катамі; у якасці хатняй жывёлы ў яе — Хільдысвіні, «баявы кабан», які насамрэч з’яўляецца замаскіраваным яе палюбоўнікам Отарам. Жыве Фрэя ў цудоўным палацы Фольквангэ (Folkvang — «Поле людзей», «Народнае поле»), галоўная зала якога завецца Сесрумнір (Sessrumnir). Яна любіць музыку, вясну і кветкі і асабліва любіць эльфаў (фей).
Апроч кахання, Фрэя «адказвае» за ўрадлівасць, ураджай і жніво. Жніво бывае розным, і ў Фрэі часам бываюць прыступы, з-за якіх ёй дазволена збіраць крывавае жніво. Такім чынам, Фрэя можа прынесці перамогу ў бітве. Яна таксама забірае сабе палову загінулых воінаў (другую палову забірае сабе Одзін). Гэта не азначае, што яна забірае сабе горшых воінаў, чым Одзін; яны дзеляць загінулых воінаў паміж сабой.
Фрэя выйшла замуж за чалавека па імі Од, які, паводле адных звестак, быў простым смяротным, а паводле іншых — увасабленнем бога Одзіна. Од вельмі даўно згінуў без вестак, і, паколькі ён быў смяротным, а значыць, напэўна ўжо памёр, Фрэя па ўсіх законах лічыцца ўдавой. Менавіта пасля згубы Ода Фрэя пачала плакаць слязьмі, якія ператвараюцца ў золата.
Фрэя навучыла асаў мастацтву чараўніцтва і вядзьмарства (сейд), якое было распаўсюджана сярод ванаў.
Уплыў на культуру У германскіх мовах па імі Фрэі (або Фрыг, або Фрэйра) названы дзень тыдня «пятніца» — , і г. д. У 1830 годзе шведскі хімік Н. Г. Сефстрэм выявіў новы элемент у жалезнай рудзе з Таберга (Швецыя) і назваў яго ванадый у гонар Ванадзіс. У гонар Фрэі названы астэроід (76) Фрэя, адкрыты ў 1862 годзе. У гонар яе ж названы астэроід (240) Ванадзіда, адкрыты ў 1884 годзе. У гонар Фрэі названы матыль, перламутраўка-фрэя Boloria freija (Becklin im Thunberg, 1791) Freya — род аранеаморфных павукоў з падсямейства Aelurillinae у сямействе павукоў-скакуноў (Salticidae). У дацкім гімне ёсць радок: «Og det er Frejas sal», які перакладаецца як «гэта і ёсць прыстанак Фрэі».
Спасылкі
Катэгорыя:Багіні Катэгорыя:Германа-скандынаўскія багі Катэгорыя:Багі кахання і шлюбу Катэгорыя:Багі вайны Катэгорыя:Блізнечные міфы Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Ваны Катэгорыя:Багіні ўрадлівасці